АБРАНАСЦЬ
Нам ставіць
сумленне капканы,
І поспех –
чужы пабрацім,
Ды хто ў
дарогу абраны,
Той пойдзе і
босы зусім.
Хоць будзеш
на рабства скараны,
На вечнасць
зняволенным быць –
Калі ж ты
героем абраны,
Лёс новы свой
зможаш здабыць.
Ні буры, ні
людзі, ні раны,
Ніхто і нішто
не кране,
Таго, хто на
подзвіг абраны,
І Бог на чыёй
старане.
Уздымуцца
супраць тытаны,
Пачнеш
спатыкацца ў хадзьбе –
Пакуль на
жыццё ты абраны,
Не мае смерць
спраў да цябе.