БЕЛАРУСІЯ
Да далоняў-палёў дакрануся я,
Да грудзей – да узгоркаў-раўнін,
Дарагая мая Беларусія,
Як жанчына сярод ты краін.
Цяжкай доляй зусім ні стамлёную,
Загаішую раны свае,
Расквітнеўшую і адраджоную,
Ці ж хто-небудзь цябе пазнае?
Ні усходняя, і ні заходняя,
На мяжы працілеглых міроў,
Ты – матуля, адзіная,
родная
Для зусім розных думак і моў.
Ні бурлівая і ні імклівая,
Як святар, што узносіць свой крыж,
Прыгажуня мая сарамлівая:
Там дзе можна сказаць, ты змаўчыш.
Над уласным калі ўздымуся я,
На чым штодзень усе мы стаім,
Усё тое, што ёсць “Беларусія”,
Пашыраецца ў сэрцы маíм.
Í ні хто бы там, і ні як бы там,
Í ні што б пра цябе ні казаў,
Я засёды для ўсіх гэтых носьбітаў
Застануся, як серп той для траў!
Буду светлай і чыстай крыніцаю
Тым, хто хоча Радзіму любіць,
Бо, хто быў ўскалыханы зямліцаю,
Сны пра хвалі марскія ні сніць.