Бо ёсць ты беларусам!
Цары,
паны ды “маскалі” –
Вякамі
пад прымусам,
Таму
ні чулі на зямлі
Пра
Князя з Беларусі.
Другі
народ, нібы агонь,
Са
сталі гартаванай,
А
ты, мой людзе, як той конь,
Што
дрэмле й зацугляны.
І
ты, мой сябра, як і ўсе
Не павядзеш
і вусам,
Глынуўшы костку
ў кілбасе,
Бо
ёсць ты беларусам!
Разумны
бацька, з густам брат,
Ды
што ж гэта за ліха:
Табе
не трэба лепей, шмат,
А
трошкі, ды каб ціха.
Каб
лепей жыць, не гараваць
З
авансам да зарплаты,
Усё
ты маеш… каб дадаць
Яшчэ
і дух заўзяты.
Радзіма
ёсць, ды хоць пазыч
Імпэту
патрыёта:
Глядзіш
ты моўчкі на злачынц
Праз
вокны, ці з-за плота.
А
зробіш крок – з Яўропы – кыш! –
На
сметнік свой, братусе!
Што,
крыўда ёсць? Чаму ж маўчыш?
Бо
ёсць ты беларусам!