БЛІЖНІ
Гаварыла з
дзяцінства мне мама:
–
Палюбі сваіх бліжніх, сынок,
Бо аб гэтым
прасіў нас таксама
І Збавіцель
наш – Велічны Бог!
З той пары я
пачаў не злавацца,
Калі нехта
сціскаў мне кадык,
Нават ролю
выконваў паяца,
Каб мой
бліжні суцешыў свой рык.
Ды з гадамі (куды
ад іх дзецца?),
Твар паглядаў
сваіх не пазнаць,
Зразумей я:
хто побач і трэцца,
Бліжнім можа
не быць і не стаць.
Нават болей
скажу, што не стане
Бліжнім той,
хто адразу не стаў,
Можа сябрам
ён стаць, ці ў пашане,
Ды не мець
для кахання падстаў.
Бліжні – менш
для сябе, табе – болей,
Хлеб не
пораўну дзеліць заўжды,
Ну, а ты
адшчыпнеш з хлебнай долі,
Каб яму болей
даць да яды.
Бліжні той,
хто па духу нам любы
І ў адным
накірунку глядзіць,
Хто, пачуўшы
тваёй смерці трубы,
За цябе стане
Бога маліць.