ЧОВЕН МАЙСТЭРСТВА

                  (Па старонках «Літаратурных дыялогаў”

                                 Аліны Сабуць)

 

Я паэт быў бы лепшы і першы,

Маім кнігам – наклад і цана!

Каб я гэтак пісаў свае вершы,

Як артыкулы піша яна.

 

Паміж зорак стаяў бы не з краю,

Калі б толькі знайсці мне сакрэт,

Як яна думак фарбы мяшае,

Потым – словамі піша партрэт.

 

Толькі з кожнай старонкай, гадзінай

Менш мне хочацца марна жадаць,

Бо патрэбна мець чуласць жанчыны,

Каб так чула пра іншых пісаць.

 

Мала мець прыгажосць Андрамеды,

Каб сабой захапляць, чараваць.

Трэба мець незлічоныя веды,

Каб і дробязь, як трэба, падаць.

 

Гэта кніга для нас – поўны човен

Стылю, ведаў, ідэй запавет

Тым, хто йдзе на майстэрства ўзровень,

Ды пакуль што – за іншымі ўслед.