ДАВАЙ НЕ БУДЗЕМ
Давай гады лічыць не будзем –
Не многа сэнсу ў ліку тым,
А лепш няхай палічаць людзі
Ўсе справы с подпісам тваім.
Няхай палічаць зморшчкі твару,
Рубцы у позірку вачэй,
Бо ўсе яны – твая ахвяра,
Твая даніна для людзей.
Давай гады лічыць не будзем –
Не шмат надзей у ліку тым,
Давай падумаем, пасудзім,
Як Заўтра нам сустрэць і чым.