ДЫЯЛОГ

 

       Ты чаму усміхалася ўчора?

       Бо ўвесь час ты за мной назіраў.

       Але ж потым была, як у горы!

       Бо ты раптам глядзець перастаў.

 

       А чаму, зрэшты, позірк схавала

І да твару згарнула ўсю кроў?

       Бо валоданне целам губляла,

Калі ты да мяне падышоў.

 

       А чаму зноў жа позірк з'явіўся,

І як сонейка ў небе заззяў?

       Бо ты ціха стаяў, як маліўся,

І ў канцы маю руку узяў.

 

       Але ж сёння, чаму ужо зрана

Плачаш – з вейкаў сляза за слязой?

       Бо знайшла я цябе, мой каханы,

І ад шчасця, адзіны ты мой…