ГАРАДЗЕНСКІ ВАЛЬС

 

У шумных сталíцах завулкі твае ўспамінаю,

Í недзе ў далёкіх мясцінах я сумна блукаю,

Мой горад, якому ніколі ні быў я дарэмны,

Мой город, які адчуваеш, як неба у цемры.

 

Í дыхаеш лёгка, і позіркам цень высвятляеш,

Калі ты мяне зноў з далёкіх краёў сустракаеш,

Мой Гродна – мая даражэйшая сэрцу маёмасць,

Мой спадчынны кут, дзе сумленне спаткала свядомасць.

 

Забыць пра імгненнае можна, калі ты у «Фарным»,

Пад крыжам Саборным так лёгка ні марыць аб марным,

Куды ні зірнеш – бачыш стаўшыя звыклымі цуды –

Прыгожае з Вечным у Гродне пасеяна ўсюды.

 

О, колькі узнёслага дару табе прысвячалі

Ўсе тыя, што сцены твае ад асноў уздымалі,

Каб стаць каранямі ўсяго Гарадзенскага рода

На гэтай зямлі – на узмежжы з Заходам Усхода!

 

Пяшчотнай далоняй даткніся да муру «Каложы»,

Калí ты пакой у душы сваёй хочаш памножыць,

Адчуй, як пульсуе Жывое у цэгле і ў дрэве,

Каб добрыя ўсходы займець у духоным пасеве.

 

Каб ты зразумеў: як мінулае ставіцца сёння,

Так будзе ўспрымацца у будучым Край Прынямоння –

Праз нашу пашану да продкаў, а можа й каханне

Í  нашыя справы ў нашчадкаў знаходзяць прызнанне.