Гарадзенскія майстры      

 

Гарадзенскія майстры

Продкі і сучаснікі,

Вашы творчыя дары –

Хараства запаснікі.

 

Уздыму пачуццяў бал

(З веліччу супольныя)

Ў час  калі кранаю даль

Позіркам  раздольным я.

 

Над Каложай даўніна

Ўзносіцца духоўная,

А над Фарным – чысціня

Музыкай бязмоўнаю.

 

Ад прытульнай цеплаты

Дворыкаў і вулачак

Вее щырасць цеплаты

Ціха, неяк чула так...

 

Гарадзенскія майстры

Носьбіты цудоўнага,

Дзеці века – не пары,

Талента працоўныя.

 

Што для вас ўся мітусня

Рэчыва-імгненная?:

Ўсё – абман, і ўсё – хлусня,

Дзе няма натхненнага.

 

Вам удзячны маладосць

І сівое золата

За ўсю гэту прыгажосць –

За адметнасць горада.