I
КАЛІ ТЫ
I калi ты мяне, калi ты
да нябёсаў паклiчаш калi,
адзiнотай у жаль спавiты
адгукнуся табе з зямлi.
Ты – маё зiхаценне мары
(сонца, часам, зiхцiць слабей),
ты ёсць
там, дзе блукаюць хмары,
я блукаю
зусім нiжэй.
Просiш ты павыпростваць крылы,
стаць хоць трошачкi больш,
чым я ёсць,
я спрабую, ды, Божа
мiлы:
тут я дома,
а там – я госць.
I нi тут, i нi там – нiдзе я
не знайду для кахання выш,
бо, калi ты згубiў надзею,
безнадзейнасць – астатнi крыж.