КАЛІ ТЫ МАРЫЎ

 

Калі ты марыў, то ў мажоры

Ляцеў да мары, як страла,

I ў хуткім часе, вельмi скора

Яна тваёй ужо была.

 

Але, як муза, што радзiла

I трацiць дар натхнення свой,

Так мроя ўсю губляе сiлу,

Як захапленне здрадзiць ёй.

 

Таму ты марамi ў аблоках

I памiж зорак нi блукаў,

Пра тое, што ляжыць за скокам,

Прад тым, як крочыць, нi гадаў.

 

I вось у гэты дзень цудоўны

Ты да Алiмпу стаў блiжэй,

Трымаеш свой трафей змястоўны

I недзе ў даль глядзiш, далей.