КРАНАННЕ
Ёсць дотык да
твару каханай,
Ёсць дотык да
цела яе,
Калі ты з
натоўпу абраны,
Ад дотыку
сэрца пяе.
Ад дотыку
кроў забурляе,
І шчасце
прыбавіць вагі,
Не слова
жыццё пабуджае,
А дотык на
дотык другі.
Ды ёсць нешта
больш датыкання,
Ёсць нешта з
вытокаў цішы,
І гэтая
значнасць – крананне,
Крананне
глыбіняў душы.
Кранае не
шчырая пара –
Дабра блік і
радасці час,
Кранае
сакральная мара,
Святло
запаліўшая ў нас.
Калі ты, не
так, як ўсе людзі,
Аднойчы
крануты быў чым,
Яно у жыцці вечна
будзе
Імгненнем
тваім залатым.
З гадамі
былое згарнецца,
Які б ты не
быў чалавек,
Ды тое, што
сэрца кранецца,
Цяплом у ім
будзе навек.