КСЁНДЗ

   

Ні быў ён між анёламі,

Бо ведаў плач і смех,

Але ж і часу коламі

Не стаў калеіць грэх.

 

Ні быў ён між аблокамі

Дзе б думкамі блукаў,

Бо над людскімі крокамі

Часцей ён сумаваў.

 

Але ж, калі згіналіся

Калені ў мшы святой,

Ён чуў, як развіналася

Падкрылле за спіной.

 

Ні ёсць ён з німбавенчаных,

Ды відавочна ўсё ж:

Ён гоіць дух знявечаны

Бальзамам ад нябёс.