МАЛЕНЬКАЕ ШЧАСЦЕ
Маленькае
шчасце-дзівосная мара,
павевам за
сэрца кране:
душа адчувае,
як Бог абдымае,
і як ад сябе
адштурхне.
Жаданае
шчасце – не кепская мара,
ды нешта
таролаг маўчыць,
бо карта
«каханне» над картай «жаданне»
пад картаю
«гора» ляжыць.
Душа ж мая
толькі кранулася неба
і крылы
спрабуе на ўзмах!
Ды дзіўна,
што гэта – агульная мэта
і кожны ў
вачах сваіх птах.
Не кожны
прыгожы, не кожны здаровы –
не пораўну
Бог нам дае,
а вось быць
каханым, заўжды паважаным,
ўсім трэба,
хто як ні жыве.
Маленькае
шчасце-дзівосная мара,
о, як жа
патрэбна мана:
калі ты
згубіўся, у цемры спыніўся,
надзею
падсвеціць яна.
10.11