МАТЧЫНА  МОВА

           

Разумею, што трэба мне, трэба

Напісаць верш на мове своёй,

Бо прад тым, як пачуць водар хлеба,

Перш я словы пачуў  мовы той.

 

Трэба вершам сказаць (рыфмаванне-

Ёсць вышэйшая праца пяра):

Здабываюць зярняты кахання

З залацiстых калоссяў дабра.

 

Хай пачуе, хто вечнае гасiць,

Хто купляе свой рай за грашы:

Чалавечнасць нi ў сейфах запасяць,

А ў светлай скарбонцы душы!

 

Каб сучаснiкам даць панацэю,

Ды й нашчаткам, мо, даць зразумець,

Што пакуль мы на мэты хварэем,

Í наш родны край будзе хварэць.

 

Што сказаць ёсць у многiм патрэба,

Í ўпэўнены: верш мой кране,

Але ж iншым штось iншае трэба,

Таму слухаць нi хочуць мяне.