НА ЖЫЦЦЁВАЙ СЦЯЖЫНЦЫ

 

У кожнай жыццёвай сцяжынкі – мяжа:

Ні збочыш з яе, не зраўнуеш,

І  лёс наш таксама губляе іржа,

Калі мы свой лёс не шануем.

 

Дыезы, бемолі – з адной стараны,

З другой – толькі ямб і харэі:

На гэткім абмежжы гавораць званы,

Пра тое, што лёс наш – падзея.

 

Падзея пра тое, як быў малады,

І раптам – з,явіліся ўнукі,

А мы ўсё такія ж, ну што там гады,

Калі у грудзях тыя ж стукі.

 

Ну што там маршчынкі на твары тваім,

Душа ж, як раней узлятае,

Калі з-над аблокаў цябе херувім

На вершы і песні натхняе.

 

Ну што юбілеі у календары –

Не больш лічбы з сшыткаў жыццёвых,

Калі год ад году прымаеш дары

У выглядзе кніг сваіх новых.

 

І можа калі з гора муціўся зрок,

Ад болі душа дзервянела,

Ды скрочыць з жыццёвай сцяжынкі убок

Ты, пэўна ж, зусім не хацела.