НАТОЎП
У натоўпе ты
знойдзеш не долю –
У натоўпе
куюць ланцугі,
Каб ты
выканаў іншую ролю –
Неразумна-сляпога
слугі.
Мае той
уласцівыя думкі
І пагляды
насамрэч свае,
Хто з рабамі
і ладзіць стасункі,
Толькі як
ланцугі ім куе.
Нас да шчасця
усіх, як на тросе,
Зацягнуць
нехта хоча спраддзён…
О,
бясцэннасць прыватнага лёсу!
О, раскоша
уласных імён!
Дзе ж
духоўнасць – маралі пачатак?
Дзе ж
разумнасць – інстынктам турма?
У натоўпе
кахання зярнятак,
Як у стадзе –
ніколі няма.
У натоўпе не
сэрцам ты судзіш,
І душы не
было там спрадвек,
У натоўпе, як
большасць ты будзеш,
Ды не кожны
там, як чалавек.