НОСІК ДА НОСІКА

 

Ці ведаў ты, вельмі цікава?

Пачуў ты ў веку якім,

што носік сагрэеш не кавай,

а носікам цёплым другім?

 

Усё вызначае дакладнасць,

ёсць сэнс там, дзе ёсць і жыццё:

вось губы да губ – гэта прагнасць,

да носіка нос – пачуццё.

 

Казаў табе нехта, мой дружа,

ці ведаў ты гэту з дактрын,

што носік жанчыны пах мужа,

адчуе заўжды срод мужчын?

 

Німа ніякога сакрэта:

праяў у кахання – як зор,

ды носік да носіка – гэта,

як блізкасць – найменьшы зазор.