ПАЭТЫ І ПАЭТКІ

 

Бываюць жанчыны – паэткі,

бываюць мужчыны – паэты,

а мне даспадобы больш кветкі,

што сонейкам ў полі сагрэты.

Навошта мне кветка-жанчына,

што марыць ўвесь час пра Пегаса?

А кветка…ці як там, мужчына,

што з музай заўжды ля Парнаса?

Дзе ж тая, што ў думках без мошак?

Каб толькі за мной прападала?

Калі да мяне прыйдзе ў ложак,

каб рыфмы ў той час не шукала.

Дзе сябра-мужчына, як крэмень,

які б не хапаў з неба зоркі?

Вунь, ёсць нехта яркі, як певень,

ды толькі ж ў сябе на падворку.

Ды зноў жа, як ні азірнуся –

да трасцы паэтаў наўкола!

Як быццам Пярун у спакусе

нармальных людзей зменшыў кола.

Ну можна ж сказаць зразумела

без ўсякіх метафар у сказах,

каб шчырасць, найперш, зіхацела,

а не рыфма ў перыфразах!

Навошта запіхваць ўсе словы

ў дактылі, ямбы, харэі,

калі гукам матчынай мовы

гамоняць у парку алеі?

Ды тут нехта страл робіць меткі,

І кажа, што чуюць гук гэты,

не проста жанчыны – паэткі,

не проста мужчыны – паэты!