ПРА БЕЛАРУСЬ
Верш будзе
мець уласны код
і даляціць да
Прагі, Рыму,
калі ў ім
будзе пра народ
і сказ пра
нашую Радзіму.
Калі народ у
ім – айцец,
а маці –
родная зямліца,
ён – як
галоднаму хлябец,
для тых, хто
мроіць заграніцай.
Верш будзе
добрым і тады,
калі ў ім
гучыць пашана
да продкаў,
што былі заўжды
мацней
шматлікага тырана.
Калі ж ты
хоць шматкроп'ем дзе
Радзіме
выкажаш сумненне…
павер, хто
гойдаўся, нідзе
не змог
знайсці супакаення.
Для тых, хто
ў роздуме, найперш,
і марыць пра
перазагрузку,
мацней,
часцей гучы мой верш –
пра Беларусь
по-беларуску!