ВОСЕНЬ

 

Вачэй замілаванне

і думак супакой,

ў кастрычніку жаданні

ўсе з лёгкаю журбой.

 

Ах, восень-чараўніца –

спякоты заняпад,

пачуцці маляўніча

засыпаў лістапад.

 

Галіны, нібы рэі

без ветразяў, маўчаць,

і лісце з дрэў надзеі

ў сабе пара прыбраць.

 

Няма на сэрцы жалю,

няма ў душы тугі,

што ад кахання балю

застаўся шлейф смугі.