АРХИВ-2022

(6)

25

ВОРАНАЎСКІ РАЁН. 2 ліпеня 2022 года ў лагеры «Канвалія» Канвелішскага НПК адбылася сустрэча-дыялог з Русланам Казлоўскім, дацэнтам кафедры беларускай філалогіі, кандыдатам навук, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі. У ходзе сустрэчы Руслан Канстанцінавіч прэзентаваў сваю новую кнігу «Праз церні…» (нарыс жыцця і спартыўных дасягненняў Аляксандра Трыпуця). Больш падрабязна – тут.

24

Дзеля мірнага неба над намі. У рамках тэматычных мерапрыемстваў да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь 1 ліпеня 2022 года дэлегацыя Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі правяла стаўшую традыцыйнай грамадска-літаратурную акцыю «Пад мірным небам Беларусі». Больш падрабязна пра падзею – у фотарэпартажы.

23

Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь 30 чэрвеня была прымеркавана тэматычная дыялогавая пляцоўка ў гродзенскім офісе Саюза пісьменнікаў Беларусі. Прадстаўнікі пісьменніцкай супольнасці абмеркавалі актуальныя пытанні суверэнітэту і станаўлення беларускай дзяржаўнасці. Запрошаны эксперт – член СПБ, публіцыст-гісторык Уладзімір ЯГОРЫЧАЎ. Пра падзею, калі ласка, – тут.

22

НОВИНКИ КНИГОИЗДАНИЯ. Авторская серия Лины Богдановой «В контакте», выходящая в издательстве «Народная асвета», пополнилась новой работой – «Наш ответ мимишной няшности». Это одиннадцатая книга серии и 33-я в авторском активе гродненской писательницы, педагога, члена СПБ. Поздравляем! Информация о новинке – здесь.

21

АСТРАВЕЦ. Тэатралізаваная прэзентацыя кнігі Ніны Рыбік «Праз гады і газетныя старонкі» адбылася 24 чэрвеня ў шматфункцыянальным культурным комплексе г. Астраўца. Шчырыя віншаванні аўтару з нагоды выхаду кнігі прагучалі ад калег-журналістаў, ветэранаў раённага друку, прадстаўнікоў улады, паведамляе газета «Астравецкая праўда».

20

Да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа прымеркавана выстава вядомага калекцыянера, гісторыка-краязнаўца, члена СПБ Аляксандра СЯВЕНКІ, адкрыццё якой днямі адбылося ў Гродзенскай абласной бібліятэцы з удзелам нашага калегі, беларускага паэта Браніслава Ермашкевіча. Вашай увазе – фотарэпартаж ГАНБ імя Я. Карскага.

19

НАВІНКІ КНІГАВЫДАННЯ. Віншуем з выхадам новай кнігі нашу калегу па СПБ, таленавітую беларускую пісьменніцу, вядомую і паважаную ва ўсёй краіне журналістку Ніну Аляксееўну Рыбік. Кніга атрымала назву «Праз гады і газетныя старонкі». Яе выхад прымеркаваны да 80-годдзя «Астравецкай праўды» і прысвячаецца газеце, з якой цесна звязана прафесійнае і творчае жыццё Ніны Аляксееўны. Чытаць пра навінку.

18

ДАНІНА ПАМЯЦІ. 22 чэрвеня – чорная, жалобная дата для кожнага беларуса. Гродзенскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі прымае актыўны ўдзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.

17

Словы любові і павагі. 21 чэрвеня ў Гродзенскай абласной бібліятэцы адбылася прэзентацыя зборніка нарысаў Людмілы Кебіч «Пакінуць след на зямлі». Незвычайнасць мерапрыемства ў тым, што акрамя аўтара кнігі ў ім прынялі актыўны ўдзел і некаторыя яе героі. Больш падрабязна – у фотарэпартажы.

16

ВАЎКАВЫСК. 17 чэрвеня ў Ваўкавыскай раённай бібліятэцы адбылася прэзентацыя новай кнігі члена СПБ, беларускага паэта Мікалая ІВАНОЎСКАГА «Суквецце любові», выдадзенай з нагоды 70-годдзя аўтара. У імпрэзе прынялі ўдзел госці з Мінска – сябры літаратурнага клуба «Экватар», а таксама паэтэса Галіна Смок (Ваўкавыск). Больш падрабязна пра навінку і падзею – на сайце галоўнай кніжніцы раёна.

15

ЛІДА. 15 чэрвеня на чарговым пасяджэнні раённага літаратурнага аб’яднання «Суквецце» выступілі госці з Гродна – члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтэсы Людміла Кебіч, Людміла Шаўчэнка і Вікторыя Смолка. Адбыліся шчырая cяброўская гутарка, прэзентацыя творчасці гасцей і гаспадароў, абмен кнігамі і аўтограф-сесія. Больш падрабязна – тут.
Яшчэ пра сустрэчу – рэпартаж «Лідскай газеты» .

14

Летние истории с Линой Богдановой. 15 июня в летнем пришкольном лагере «Планета дружбы» СШ № 12 г. Гродно состоялся литературный диалог-путешествие с участием члена СПБ, прозаика Лины Богдановой и её юных читателей. Смотрите фоторепортаж с места события.

13

МАЛАДЗЕЧНА. Саюз пісьменнікаў Беларусі прыняў актыўны ўдзел у мерапрыемствах ХХІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне. Гродзенскае абласное аддзяленне арганізацыі прадставілі беларускія паэтэсы Людміла Кебіч, Ала Клемянок і Таццяна Яцук. Падрабязнасці паведамляе фотарэпартаж на сайце СПБ-Мінск.

12

МАСТЫ. 10 чэрвеня ў музеі «Лес і чалавек» для жыхароў горада Масты і гасцей з дзяржаўнай установы «Курылавіцкі дом-інтэрнат» адбыўся паэтычны вечар пад рамантычнай назвай «Літаратурная гасцёуня з водарам гарбаты і лекавых зёлак». Прысутных парадаваў сваёй паэзіяй наш калега па СПБ, беларускі паэт Мікалай ІВАНОЎСКІ. Падрабязнасці паведамляе сайт музея.

11

Канікулы з кнігай. У прышкольным лагеры СШ № 7 г. Гродна летнія канікулы распачаліся са Свята Кнігі. А якое свята без гасцей і падарункаў? Да юных аматараў чытання завітала дзіцячая пісьменніца Ганна Скаржынская-Савіцкая, каб павіншаваць з надыходам лета, уручыць падарункі і пазнаёміць са сваімі кніжнымі навінкамі. Больш падрабязна – тут.

10

ГАЗЕТА «ПЕРСПЕКТИВА». «Люди считаются высшими существами на этой планете. Их интеллект настолько развит, что до сих пор не изучены до конца его пределы. Но иногда современные реалии заставляют меня усомниться в этом, и я замечаю, что даже у животных более искреннее отношение друг к другу…». Андрей ТАТУР «Бумеранг добра». Читаем в рубрике «Мнения».

9

Нас яднае Беларусь. Наша коллега по СПБ, прозаик из Гродно Лина БОГДАНОВА представила свои авторские издания на площадке книжного фестиваля «VІ Гарадзенскі ЛітФэст» в рамках XIII Республиканского фестиваля национальных культур в Гродно. Подробности сообщает сайт издательства «Народная асвета».

8

САНКТ-ПЕТЕРБУРГ. Белорусское издательство «Народная асвета» принимало участие в XVII Санкт-Петербургском международном книжном салоне. Среди представленных на престижной международной площадке отечественных изданий пользовались спросом и книги нашей коллеги по СПБ, прозаика Лины БОГДАНОВОЙ, сообщает сайт издательства.

7

На кніжным падворку. 4 чэрвеня 2022 года калектыў Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі прыняў удзел у фестывалі кнігі«VI Гарадзенскі ЛітФэст». Арганізаванае Гродзенскай абласной бібліятэкай шматграннае свята мастацтва гэтым разам было прымеркавана да ХІІІ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур і доўжылася амаль 5 гадзін. Больш падрабязна – у нашым фотарэпартажы.

6

  4 чэрвеня ў Гродне адбыўся арганізаваны Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкай імя Я. Ф. Карскага VI Гарадзенскі ЛітФэст. Свята мастацтва прайшло ў межах ХІІІ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур пад дэвізам «Нас яднае Беларусь» і парадавала шматлікіх гасцей насычанай праграмай. Больш падрабязна пра падзею, калі ласка, – на сайце ДУК «ГАНБ імя Я. Карскага».

5

ГАЗЕТА «ГРОДЗЕНСКАЯ ПРАЎДА». Нельзя забыть. «Геноцид белорусского народа», «Сестры Хатыни. Гродненщина», «Память. Единство. Победа». Уникальные издания и проекты на тему геноцида белорусского народа в годы Великой Отечественной войны презентовали в Гродно. Подробнее – здесь.   Смотреть о событии на ТВ «Гродно Плюс».

4

НОВИНКИ КНИГОИЗДАНИЯ. 4 июня в гродненском культурном центре «Фестивальный» состоялась презентация книги «Фестиваль жизни». Красочный фотоальбом об истории Республиканского фестиваля национальных культур издан Телерадиовещательным каналом «Гродно Плюс». Авторы текста историк Сергей Заневский и наш коллега по СПБ, публицист, краевед Александр Севенко. Подробнее – на сайте телеканала  и   в репортаже телеканала.

3

НАВІНКІ КНІГАВЫДАННЯ. У кнізе паэтаў Гродзеншчыны «Спрадвечны бераг», укладзенай Віктарам Шніпам, сабраны творы Міхася Васілька, Юркі Голуба, Мар’яна Дуксы. Яны, хаця і паэты розныя па ўзросту, розныя па сваіх мастацкіх зацікаўленнях, – творцы, якія свае жыцці прысвяцілі правінцыі, не рваліся ў сталіцу. Яны знайшлі філасофію жыцця сярод блізкіх, родных людзей… Чытаць у «Звяздзе».

2

ГАЗЕТА «ЗВЯЗДА». Літаратура актуалізуе вывучэнне працэсаў узаемаўплыву культур. З-га чэрвеня падчас круглага стала з удзелам членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі і іх замежных калег у Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я. Карскага абмяркоўваліся бягучыя пытанні міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне літаратуры, праблемы і шляхі іх вырашэння. Чытаць.

1

  3 чэрвеня ў рамках XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у г. Гродна абласная бібліятэка стала пляцоўкай для Міжнароднага круглага стала «Адзінства культур і літаратур: Беларусь – пляцоўка міралюбнасці». Праграму мерапрыемстваў працягнула прэзентацыя творчага праекта «Бачу Беларусь такой» Уладзіслава ЦЫДЗІКА і Алены СТЭЛЬМАХ (Мінск) з удзелам паэтаў Гродзеншчыны. Падрабязна – на сайце ДУК «ГАНБ імя Я. Ф. Карскага».