ФАНТАЗіЯ ТВОРЦЫ
Пад
такой назвай у РУП “Выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” выйшаў зборнік сучаснай
беларускай паэзіі. У ім прадстаўлены лепшыя вершы пяці сучасных беларускіх
паэтаў – Кастуся Жука, Наталлі Капазалянскай (Капы) з Мінску і адразу трох прадстаўнікоў прыгожага пісьменства з
Гродзенскай вобласці: Ірыны Данік (в. Стральцы Мастоўскага райна), Мар’яна
Дуксы (в. Солы Смаргонскага раёна) і Людмілы Кебіч з Гродна.
Выпуск
выдання ажыццёўлены па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства
інфармацыі Рэспублікі Беларусь, мае наклад у 2050 асобнікаў, 352 старонкі.
Неўзабаве кніга паступіць у бібліятэкі рэспублікі, у большай частцы, школьныя.
Калегі
па творчым цэху шчыра віншуюць аўтараў зборніка з яшчэ адным знакавым выданнем,
жадаюць творчага натхнення і новых дасягненняў, вельмі рады за тое, што нарэшце
школьнікі краіны атрымаюць кнігу твораў сваіх таленавітых сучаснікаў.
Браніслаў Ермашкевіч, член СПБ