ГАННА СКАРЖЫНСКАЯ-САВІЦКАЯ

 

                          Кніга для дзяцей “РАСІНКА І СОНЕЧНЫ ЗАЙЧЫК” Гродна, “Зебра” , 2010.

       Аўтар кнігі “Расінка і Сонечны зайчык” шчыра запрашае юных чытачоў у цікавае падарожжа па краіне новых казак і апавяданняў.

      Многія казкі і апавяданні раскажуць шмат новага, цікавага  і пазнавальнага. Напісаны з гумарыстычнай ноткай, падараць цёплы вясёлы настрой,.

     Некаторыя творы кранаюць тонкія псіхалагічныя струны дзяцей-падлеткаў, напісаны на школьныя тэмы. Таму кніга адрасавана менавіта дзецям школьнага ўзросту. Юныя чытачы будуць  рабіць вывады, думаць над учынкамі і паводзінамі герояў прачытаных твораў і разважаць : пераймаць іх ці не.