ІНФАРМАЦЫЯ

аб  мерапрыемствах Гродзенскага абласнога аддзяленння    “Саюз пісьменнікаў Беларусі”,

                                   праведзеных у 2013 годзе

                                         

 ПЕРШЫ КВАРТАЛ

 

1.     Паездка ў г. Астравец: выступленне ў раённай бібліятэцы (А. Клемянок, А. Нікіпорчык, Л. Кебіч), удзел у творчым вечары Н. Рыбік – на прэм’еры п’есы “Калядны вечар” – 11.01;

2.     Уручэнне прэміі імя А.І. дубко “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва за 2012 год” у намінацыі “Пісьменнік года” члену ГАА СПБ Чрапіцу В.М. – 18.01;

3.     Справаздачны сход аддзялення – 30.01;

4.     Наведванне 20-ай Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу групай пісьменнікаў у складзе 9 асоб, удзел у “круглым стале ”СПБ з расійскімі пісьменнікамі па тэме ”Асаблівасці літаратуры 21-га стагоддзя” – 07.02;

5.     Сустрэча групы пісьменнікаў з навучэнцамі 10-11 класаў Гродзенскай гарадской гімназіі – 18.02;

6.     Удзел у “круглым стале”, прысвечаным Дню роднай мовы, сумесна з кафедрай беларускай літаратуры Гр ДУ імя Я. Купалы – 21.02;

7.     Пэзентацыя кнігі для дзяцей Т. Мазур “Літарынка” ў філіяле абласной дзіцячай бібліятэкі імя Я. Карскага, у межах Дня роднай мовы  – 21.02;

8.     Удзел у адкрыцці выставы мастацкіх прац старшыні Саюза беларускіх мастакоў М.Т. Бандарчука, Новы замак – 22.02;

9.     Удзел у адкрыцці тыдня дзіцячай кнігі ў абласной дзіцячай бібліятэцы, выступленне пісьменнікаў: Т. Сучковай, Л.Шаўчэнка, Л. кебіч, Г Скаржынскай  – 20.03;

10.            Свята паэзіі, прысвечанае сусветнаму Дню паэзіі, уручэнне прэмій пераможцам першага абласнога конкурсу імя Цёткі – у АНМЦ 21.03;

11.            Паэтычная прэзентацыя мастацкай выставы Мікалая Бандарчука “Дыялог з часам” у Новым замку ў межах супрацоўніцтва з Гродзенскім абласным Саюзам беларускіх мастакоў – 22.03;

12.            Выступленне групы пісьменнікаў у жаночым клубе “Сябрына”, які  20 год  існуе пры гарадской бібліятэцы №1 – 28.03.

13.            Прынята ў Саюз пісьменнікаў літаратуразнаўца, літаратурны крытык Аліна Сабуць – 29.03;

14.            Узнагароджаны медалём Саюза пісьменнікаў Беларусі “За ўклад у літаратуру” паэт Мар’ян Дукса – 5.04;

                                    

          ДРУГІ  КВАРТАЛ

 

1.     Сустрэча з расійскім пісьменнікам, гісторыкам А. А. Чароміным у абласной бібліятэцы імя Я. Карскага на прэзентацыі яго кнігі “Тураўскае княства” – 1.04; 

2.     Юбілей Мар’яна Дуксы ў Смаргоні, уручэнне пісьменніку медаля Саюза пісьменнікаў Беларусі “За ўклад у беларускую літаратуру” – 5.04;

3.     Выступленне групы пісьменнікаў у гарадской спецыялізаванай дзіцячай бібліятэцы №7 – 11.04;

4.     Правядзенне майстар-класа са студэнтамі  факультэта рускай і  

замежнай літаратуры ў ГРДУ імя Янкі Купалы пісьменніцай Алай Нікіпорчык – 16.04;

5.     Выступленне групы пісьменнікаў у каледжы прыборабудавання, сустрэча з калектывам выкладчыкаў і майстроў – 18.04;

6.     Юбілейны творчы вечар празаіка Ірыны Фамянковай у абласной навуковай бібліятэцы імя Я. Карскага – 23.04;

7.     Паэтычныя сустрэчы з ветэранамі ВАВ и працы  – з 29.04 па 8 мая;

8.     Выйшлі кнігі наступных аўтараў: П. Сямінскі “Тайна разбуженной бездны” (фантастычная проза) і “Серанады зорных ветравеяў” (вершы); Г. Скаржынская-Савіцкая “Прыгоды хамачка Тошкі” (кніга для дзяцей); У. Ягорычаў “Если мы наследники Чесна…” (навукова-публіцыстычны твор) – на працягу месяца;

9.      Выступленне на адкрыцці кніжнай выставы, прысвечанай 885-годдзю горада Гродна, у мастацкім філіяле абласной навуковай бібліятэкі імя Я. Карскага – 30.04;

10.                Удзел у Міжнародным фестывалі рускай паэзіі ў Брэсце, прысвечаным 1150-годдзю славянскага пісьменства і конкурсе маладых паэтаў “Мы рождены для вдохновенья”, які адбываўся ў межах гэтага фестывалю і на якім гродзенскія прадстаўнікі сталі пераможцамі: Раман Жытко – 1 прэмія, Вольга Агапонава – прэмія “За лепшае чытанне ўласных твораў”. – 16-18 мая;

11.                 Прыняты ў члены Саюза пісьменнікаў малады паэт Антон Янкоўскі – 28.05;

12.                 Паездка групы пісьменнікаў у г. Шчучын і ўдзел іх у свяце дзіцячай літаратуры “Дзяцінства – свет дзівосаў”, прысвечаным Дню абароны дзяцей.  Сустрэча пісьменнікаў Т. Сучковай, Г. Скаржынскай-Савіцкай, Л. Шаўчэнка, Л. Кебіч з вучнямі гімназіі ў гарадской бібліятэцы – 31.05;

13.                 Удзел у “Літаратурным свяце ў Швейцарскай даліне”, прысвечаным 172-ой гадавіне з дня нараджэння Элізы Ажэшка і 885-годдзю Гродна. Правядзенне літаратурнай гасцёўні “Прынямонне! Як не спяваць табе, скажы”, у якім бралі ўдзел 14 пісьменнікаў – 1.06;

14.                  Юбілейны творчы вечар з прэзентацыяй дзвюх новых кніг Пятра Сямінскага з нагоды яго 50-годдзя прайшоў у філіяле №10 гарадской бібліятэкі – 7.06;

15.                 Арганізавана сустрэча з пісьменніцай і бардам Таццянай Дашкевіч з Мінска ў кінатэатры “Красная звезда”.  Сустрэча адбылася ў межах Фестывалю праваслаўнай культуры “Кладезь”,  які прайшоў у Гродна з 12 па 23.06.– 12.06;

16.                 Паездка старшыні ГАА СПБ па Віцебскай вобласці з мэтай азнаямлення з рэгіёнамі краіны згодна Прэзідэнцкай праграме у складзе дэлегацыі Саюза пісьменнікаў Беларусі – 13-14.06;

17.                  Узнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства культуры рэспублікі Беларусь “За высокія дасягненні ў вобласці літаратурнага мастацтва, атрымаўшыя грамадскае прызнанне, і шматгадовую плённую дзейнасць” паэтэса Ала Нікіпорчык – чэрвень;

18.                  Публіцыст Уладзімір Ягорычаў прызнаны “Чалавекам года Гродзеншчыны” па выніках 2012 года ў грамадска-палітычнай сферы – чэрвень;

19.                 Арганізавана і праведзена прэзентацыя кнігі гродзенскага аматара Я. Петрашэвіча “Віншаванкі” ў абласной навуковай бібліятэцы імя Я. Карскага – 27.06;

20.                 Выдадзены кнігі пісьменнікаў: Т.Мазур “Жыву, пакуль кахаю”, вершы, выд. “Чатыры чвэрці”, Мінск; А. Сазанчука “К своей подняться высоте”, раман, выд. “Кнігазбор”, Мінск.

21.                 Пісьменнікі аддзялення наведвалі творчыя вечары, прэзентацыі кніг гродзенскіх навукоўцаў, краязнаўцаў і пісьменнікаў-аматараў: Н. Гарбачовай, В. Менчэні, С. Елісеевай, С. Куль-Сільвестравай, В. Саяпіна і інш.

22.                 Мерапрыемствы, урачыстыя пасяджэнні і канцэрты, прысвечаныя памятным датам гісторыі: Дзень Перамогі, мітынг ! мая, Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, Дзень абаронцаў Айчыны, Міжнародны жаночы дзень 8 Сакавіка і г.д.

23.                 Усяго за першае паўгоддзе выдадзена 6 кніг, праведзена каля 200 сустрэч з чытачамі, змешчана каля 100 публікацый у перыядычным друку.   

     

       ТРЭЦІ  КВАРТАЛ

 

1.    Удзел у мітынгах, прысвечаных Дню назалежнасці Беларусі і вызвалення Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – 3.07 і 16.07;

2.    Падвядзенне вынікаў конкурса, прысвечанага Дню Перамогі і Дню вызвалення Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, абвешчанага на сайце аддзялення. Узнагарода пераможцаў – Алены Ясэк з Навагрудскага раёна і Яўгена Карпава з Яраслаўля дыпломамі, публікацыя звестак пра іх  творчасць – 17.07;

3.    Перавыданне кнігі вершаў У. Руля “На зорных шалях вечнасці” (трэці раз, 500 экз.) – 13.08;

4.    Падвядзенне вынікаў літаратурнага конкурса “Прызнанне ў любові роднаму гораду”, прысвечанага 35-годдзю ўтварэння Ленініскага раёна г. Гродна – 28.08;

5.    Літаратурна-музычнае свята ў в. Падбараны Мастоўскага раёна, прысвечанае 110 годдзю з дня нараджэння паэта Міхася Явара, 60-годдзю празаіка А. Сазанчука, члена СПБ, і знакамітым іх землякам – 30.08;

6.    Удзел дэлегацыі пісьменнікаў аддзялення ў 20-ым Свяце беларускага пісьменства ў г. Быхаве. Паэтэса Ала Нікіпорчык атрымала дыплом пераможцы Рэспубліканскага конкурса “Лепшы твор 2012 года” ў намінацыі “Паэзія” – 01.09;

7.    Выступленні пісьменнікаў на ўрачыстых лінейках, прысвечаных новаму навучальнаму году, на патрыятычным уроку “Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь”. Толькі ў каледжы бытавога абслугоўвання насельніцтва выступіла 10 пісьменнікаў. – 02.09;

8.    Сустрэча з навучэнцамі і выкладчыкамі электратэхнічнага каледжа з нагоды 20-га Дня беларускага пісьменства – 10.09;

9.    Удзел у арганізацыі і правядзенні дэкады сталых людзей і мерапрыемства “Гродзенская паэтычная восень”, сумесна з абласным Саветам ветэранаў і Беларускім Саюзам мастакоў – 28.09;

10.           Аб’яўлены конкурс на лепшы дзіцячы верш на сайте  

 Гродзенскага аддзялення, прысвечаны юбілею дзіцячай  

 пісьменніцы Эдзі Агняцвет – у верасні.

 

         ЧАЦВЁРТЫ КВАРТАЛ

 

1.     Сустрэча дзіцячых пісьменнікаў з вучнями СШ №7 і №22 ў  

гарадской дзіцячай бібліятэцы № 7 – 3.10;

2.  Прэзентацыя кнігі Ірыны Шатыронак “Человек с улицы     

     Литературной” ў зале аддзела мастацтва абласной бібліятэкі –

      10.10;

    3. Пасяджэнне Савета аддзялення – 17.10;

4. Распрацавана праграма мерапрыемстваў з нагоды абвяшчэння   

     г.Гродна ў 2014 годзе культурнай сталіцай краіны – верасень;

5. Удзел смаргонскіх пісьменнікаў (М. Дукса і А. Клемянок) у

    падарожжы па літаратурных мясцінах Беларусі:  в.Жупраны,

дзе жыў і пахаваны Ф. Багушэвіч – 15.10;

6. Прэзентацыя кнігі вершаў Валянціна Семянякі з Зэльвы ў зале  

     пасяджэнняў рэдакцыі газеты “Гродзенская праўда” – 24.10;

    7. Творчы вечар паэта, краязнаўцы Уладзіміра Руля ў г.п. 

         Воранава – 26.10;

    8.   Удзел у пасяджэнні ўкраінскага грамадства “Барвінок” і     

          прэзентацыі кнігі паэта Рыгора Гармаша “Крынічкі душы” –   

          27.10;

    9.  Вечар памяці пісьменніка і журналіста Артура Цяжкага ў зале

 АМЦНТ сумесна з абласной бібліятэкай і клубам творчай  

 інтэлігенцыі горада “Грані”– 31.10;

11.           Удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 95-годдзю          

     ВЛКСМ – 1.11;

12.            У энцыклапедычным выданні “Хто ёсць Хто ў рэспубліцы Беларусь” змешчаны біяграфіі пісьменнікаў аддзялення Ермашкевіча Б.І. і Ягорычава У.Я. – кнігу атрымалі 8 лістапада;

13.            Тэматычная сустрэча дзіцячых пісьменнікаў, прысвечаная 885-годдзю Гродна, з вучнямі 4-5-х класаў СШ №8 у дзіцячым філіяле абласной бібліятэкі – 12.11;

14.            Сустрэча з чытачамі ў Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы – 26.11;

15.           Творчы вечар Алы Клемянок у Смаргоні, прэзентацыя кнігі “Не пускайце ў сэрца адзіноту” – 29.11;

16.            Сустрэча з папулярнай беларускай пісьменніцай Наталляй Батраковай – 5.11;

17.           “Калядныя сустрэчы ў Новым Замку” – паэтычны вечар з удзелам паэтаў нацыянальных аб’яднанняў Беларусі – 13.11;

18.            Удзел пісьменнікаў у юбілейнай імпрэзе – 15-годдзі чытацкага клуба “Прамень” пры біблія тэцы №10 Гродзенскай ЦБС – 15.12;

19.            Справаздачны сход аддзялення – 26.11.

 

 

Старшыня ГАА СПБ                                                                              Л.А. Кебіч