Зайнулабідава
Карына, вучаніца 10 класа Елкаўскай СШ
Вайна...
Слова няма жахлівей:
Крывёю наліты калгасныя нівы.
Крыкі дзяцей..
Стогны людзей...
Вайна...
Чацверты год
Стогны і пот,
Спякота і лёд,
Вайна...
Танкі, стральба,
Пакуты, жальба...
І пахавальныя пісьмы,
Вайна...
Жонкі губляюць мужэй...
Дзеці, крычыце мацней,
Каб бацькі пачулі,
Не паміралі ад кулі.
Колькі бацькоў не прыйшло,
Дзеці не бачылі татаў.
Зорак на небе не хопіць ужо,
Каб палічыць тыя страты.
Смерць і вайна – два словы.
Смерць і вайна – адны мукі.
Смерць і вайна – гэта не нова.
Смерць і вайна – разлука.
Мір, Перамога-
Канец трывогам,
Канец франтавым дарогам.
Канец пакутам,
Праходзіць смутак...
І толькі на сэрцы не гоіцца
рана
У дзядулі майго-ветэрана.