Шануй сваё
На шляху да трэцяй святыні
У адным са сваіх артыкулаў беларуская паэтка
Данута Бічэль-Загнтава прызналася: "Я свой лёс не стварала, аддала яго
Божай волі". А мне прыйшлі па памяць радкі яе верша, напісанага крыху раней:
... можна
блытаць жыццё і гульню,
Потым выйсці з духоўнай галечы,
Не паддацца спакусам ліхім.
Перад Богам скарыцца, укленчыць.
І гарэць. І згарэць перад ім.
Не сакрэт,
што з цікавым падарожнікам шлях намнога карацейшы. А мне на гэты раз так не
хацелася скарачаць шлях, так хацелася расцягнуць час. Надзвычай цікавым
падарожнікам і суразмоўцам аказалася Данута Янаўна Бічэль. Яе глыбокае веданне
гісторыі і культуры нашага краю, выдатныя здольнасці апавядальніка прыцягвалі
ўвагу, зачароўвалі і вялі за сабою далей і далей у часы мінулыя, перагукваючыся
з сучаснасцю, то сумам незваротнасці, то радасцю адкрыцця.
Данута
Бічэль наведалася на Смаргоншчыну не ўпершыню. Напрыканцы сямідзесятых разам з
Максімам Танкам і Нілам Гілевічам яна брала ўлзел у днях літаратуры, што ладзіліся
ў нашых мясцінах. А па суседняй Ашмяншчыне паэтка ездзіла летам 1982-га, калі
пачала працаваць у гродзенскім музеі Максіма Багдановіча. Музей
старажыт-набеларускай культуры пры Акадэміі навук праводзіў тады сваю чарговую
навуковую экспедыцыю. Далучыўшыся да навукоўцаў, Данута Бічэль набывала
экспанаты для свайго музея, купляючы каштоўныя рэчы за ўласныя грошы, бо
дзяржаўных сродкаў ёй тады ніхто не выдзяліў.
Але з таго
часу шмат вады перанесла Вялля між сваіх берагоў. У народзс ходзіць загадка:
кабыла бяжыць, аглоблі ляжаць. Гэта пра раку. А час? Ён такі ж няўмольны. I бяжыць, бяжыць, як тая
вада, і толькі берагі ляжаць, а на берагах ладзіцца, будуецца новае жыццё. I, на жаль, руйнуецца часам
штосьці вельмі важнае... Аглоблі ляжаць? А ці ляжаць? А ці нс з'едзены трутнем
асновы нашыя? Памятаеце знакамітае купалаўскае:
I ў белы дзень, і ў чорну ноч
Я ўсцяж
раблю агледзіны
Ці гэты
скарб не збрыў дзе проч,
Ці трутнем
ён не з'едзены.
Падчас
нашага кароткага падарожжа ад касцельнай брамы смаргонскай да знакамітага касцёла
ў Міхалішках, што на Астравеччыне, мяне суправаджала думка, што Данута Бічэль не
проста падарожнічала, а нібыта рабіла агледзіны, па-гаспадарску зацікаўлена,
па-жаночаму пільна. Пакуль яна натхнёна апавядае пра жыццё і апостальскае служэнне
святога Францішка Асізскага, я міжволі шукаю паралелі паміж іх жьццямі. Францішка
справядліва лічаць лепшым абаронцам сакральнай архітэктурнай спадчыны. Ён займаўся
аднаўленнем і рамонтам святыняў, ахвяруючы на гэта ўсе свае грошы і само жыцце.
А яго вершы-малітвы ўвайшлі ў скарбонку сусветнай літаратуры як
высока-мастацкая творчасць. Данута Бічэль, якая "не стварала свой
лёс", аддаўшы яго на волю Божую, служыла і служыць паэтычнай Музе,
аднаўляючы і адбудоўваючы святы храм беларускай літаратуры. І, молячыся вершамі
за нашы душы і за лёс Бацькаўшчыны, аглядае яна святыні нашай зямлі.
У
смаргонскім касцёле Святога Міхаіла Архангела затрымалася паэтка нядоўга.
Знешне ўсё прыстойна і прывабна. Унутранае афармленне з мастацкага пункту
погляду хаця і зас-лугоўвае самай высокай адзнакі, але з гістарычнага - крыху
не стасуецца са старажытным храмам, які будаваўся колісь, як Кальвінскі збор.
На жаль, не засталі і ксяндза Генрыка Куляшэвіча, а без яго задужа
"спраўныя вартаўнікі" не дазволілі фатаграфаваць Іканастас. Хоць
ведаю, што тыднем раней журналістка з "Рэгіянальнай газеты" рабіла
тут фотаздымкі. Дзіўна, што сябру рэдкалегіі аўтарытэтнага каталіцкага часопіса
"Наша вера" гэта зрабіць не ўдалося. Няўжо мае землякі не чытаюць
гэты часопіс?
У сольскім
касцёле Маці Божай Ружанцовай і дзверы для нас адчынілі, і фатаграфаваць
дазволілі. А фатаграфаваць было што, ды й спяшацца трэба было: каштоўныя фрэскі
выдатнага мастака Пётры Сергіевіча істотна змяняліся, губляючы сваю першародную
прывабнасць пад пэндзалямі "рэстаўратараў". Мяккія, спакойныя фарбы
замяняліся ненатуральна яркімі, грубымі.
Вядома, што
беларускі мастак, ствараючы творы на біблейскія сюжэты, занатоўваў твары сваіх сучаснікаў,
простых людзей, жыхароў той мясцовасці, дзе распісваў храмы. Як, напэў-на,
прыемна ведаць, што са старажытнай фрэскі вачамі Маці Божай глядзіць на цябе
твая прапрабабуля? А пасля “рамонту” нават твары губляюць сваю мясцовую
адметнасць. Дык навошта нам такая "рэстаўрацыя"?
Касцёл Міхаіла
Архангела, што ў Міхалішках, сустрэў нас у той спякотны дзень чароўнай свежасцю
і прахалодай. Больш светлага храма я ў сваім жыцці не бачыла. Пробашч Леанард
Чухоньскі ветліва запрасіў нас у храм. 3 Данутай Бічэль у іх адбылася працяглая
гутарка. I, што
паказальна, кожны размаўляў на сваёй мове: Данута Янаўна па-беларуску, ксёндз
-па-польску. Але разумелі адзін другога выдатна. Здавалася, мармуровыя дванаццаць
апосталаў, што ўпрыгожвалі касцёл па перыметру святыні, уважліва слухалі гэту
гутарку, схіліўшы свае галовы да суразмоўцаў.
Найкаштоўнейшы
дар - адчуваць сябе гаспадаром сваёй краіны. Гаспадар найперш адчувае
адказнасць за духоўныя скарбы, за іх захаванне для новых пакаленняў. Данута
Бічэль, пісьменніца з гарачым сэрцам, якое баліць, якое моліцца, якое ўсё
даруе...
У пазнейшым ліставанні
да мяне паэтка напісала: "...паездка ў Смаргонь якраз была той межачкай,
ад якой я спрабавала адштурхнуцца, каб пачаць укладаць і дапісваць новы (без
назвы пакуль), самы маленькі мой зборнічак". Няхай дапаможа Гасподзь ёй у
гэтай святой працы, а мы, чытачы, з нецярпеннем будзем чакаць гэту кніжачку.
Ала СТРАШЫНСКАЯ.
(жнівень, 2002 г.)
НА
ЗДЫМКУ: Данута Бічэль разам з аматарамі яе творчасці каля Крэўскай СШ, дзе
адбылася літаратурная сустрэча.
Фота аўтара.