БЕЛЫ ПЕСНЯР
Хто насіў спачатку лычкі,
Потым зоркі на плячах,
Той жыццёвыя прывычкі
Набываў у доўгі шлях.
Той сур'ёзны і
адказны
Дробязь праца,
альбо – не,
Голас у
таго выразны
Нават у глыбокім сне.
Многа ёсць такіх вайсковых,
Ды не многа ёсть такіх,
Хто б між якасцей пянтровых
Творчасць меў вышэй усіх.
Ды не проста быў пры гэтым
Творцам паэтычных слоў –
Беларускім быў паэтам
Срод паэтаў іншых моў.
Дык ляці ў даль без надлому
Яшчэ шмат і шмат гадоў,
Голас нам усім знаёмы
З хору белых песняроў!