ЖЫЦЦЁВЫЯ ПУТЫ

 

Жыццёвыя путы – бяда і хвароба,

і праца з рання да цямна,

калі ты па кроку – да поўнага змроку,

да думкі, што шчасце – мана.

 

Мана яно, шчасце, калі ты ў горы,

і, як недарэка – узор,

стрыжонаны ў путы той, хто не пачуты,

ні ў якім імкненні да зор.

 

Жыццёвыя путы – багацце, улада,

і шчасце ў дзівоснай глушы, 

і нават каханне – святое жаданне –

мацнейшыя з путаў душы.

 

– Дык што ж гэта, браце, такое на свеце?

Ўсё – путы для ціхай хады?

А як жа прасторы? Як пырхнуць угору?

І крылы навошта тады?

 

– Ах, дружа, ці ведаеш праўду такую:

струна ў нацяжэнні пяе,

і толькі ў путах, смяртэльных пакутах

шліфуе дух грані свае.