ДАСПАДОБЫ
Даспадобы
густ яе,
Вытанчаны
думкамі,
І пачуццяў ёй
стае,
Каб мне быць
ласункамі.
Ці падорыць
мне парфум,
Ці нататнік з
ручкаю –
Гэта будзе нейкі
бум
Самасці
выключнае.
Нешта скажа –
хоць пішы
На скрыжалі
моўныя,
Чысціня яе
душы
З небам
суразмоўная.
У думках,
словах, ў пачуцці –
Толькі
непадробнае,
Даспадобы нам
ў жыцці
Усё, да нас
падобнае.