НЕАБСЯЖНАСЦЬ
Я бачыў
бязмежнасць саваны,
я бачыў
тайговы абшар,
глядзеў часта
зачараваны
я ўніз з
самалёта з-за хмар.
О, колькі ў
свеце прастораў,
дзе зроку
няма перашкод,
дзе вецер,
што крочыць да мораў,
не раз
сустракае ўсход!
Такі
неабсяжны і дзіўны
сусвет, як і
міласны кут,
бо сэрцу, мо
гэта й наіўна,
ёсць кропля,
як велічны цуд!
Бо кожны
нідзе і ніколі
не знойдзе з
дзіцячых гадкоў
шырэй
неабсяжнага поля
за домам
радзінным бацькоў.