ПАЭТКА

Мала банцік і хусцінку

Начапіць, ці навязаць,

Трэбы сэрца мець дзяўчынкі,

Каб для дзетак напісаць.

 

Каб змаглі яшчэ ў калысцы

Вашу баечку пачуць,

Дык  не клічнікам, не рыскай

Важкасць слову надаюць.

 

Трэба так вязаць вяночкі –

Словы з думкамі ў радок,

Як для любага сыночка

Вяжа мама світарок.

 

Добра той апавядае,

Хто не кажа, а пяе –

Як, паэтка, ты спяваеш

Ўсе аповеды свае.