ВЯСКОВЕЦ У ГОРАДЗЕ

 

Мо зусім і не дарэчы я,

Збегчы, мо, не меў падстаў,

Ды за зброю небяспечную

Пацалунак твой ўспрыняў.

 

По-сяброўскі ўсё, па звыкламу,

Як з усімі, але ўсё ж:

У жыцці – паволі, цыкламі,

Ўсё ідзе, як не трынож.

 

Страшна стала мне, што прыйдзецца

З некім солі пуд дзяліць.

Свой жа пуд! Мо хто й пакрыўдзіцца,

Ды без солі, як пражыць?

 

Можа й брыдка за галоўнае –

Хутка збег і не сказаў:

“Да сустрэчы будзь, чароўная!”,

Збег – і шапку не забраў.

 

Ды ў мяне ж кароўка целіцца!

Хлеў пацёк тут як назло!

Ў галаве маёй мяцеліца –

Бусі-шмусі – і ў сяло!

 

Дзе там некія адносіны,

Што выходзяць са двара!

Мне ж яшчэ з мінулай восені

Агарод араць пара!

 

А таму – ні-ні з прыціскамі,

З пацалункамі знарок!

З гарадскімі вамі, кіскамі,

Стасавацца лепш здалёк!