ЦЯРПЕННЕ
Абдымі мяне,
вецер паўднёвы,
ды прылашчы,
праменчык святла,
каб суцешыць
мой дух нездаровы,
што так
прагне дабра і цяпла.
Я збягаю ад
цяжкасцей быту,
ад блудлівых
і злосных людзей,
да маленькіх
палёў аксаміту,
да малюнкаў
лясных галерэй.
Хай жа
лашчыць мой позірк рамонак
і запаліць
святло ўспамін,
бо так многа
жыццёвых старонак,
дзе арнамент
ёсць з гэтых раслін.
Ды, на жаль, «уцячы» – гэта толькі
значыць – «раптам
і недзе зыйсці»?
І, як бачу,
ніколі, ніколькі
гэта значыць
не будзе – знайсці!
Вось і я не
здабыў нават крышку
той палёгкі
пакутлівых дзён,
бо жаданне палёгкі,
ці знішкі –
гэта значыць,
што й лёсу праклён.
Зняць з мяне
не прашу ўжо ў малебне,
ні хваробаў,
ні цяжкасцей пут,
бо на дзень
лёсу шчасця патрэбна
тыдзень
розных і цяжкіх пакут.