ЛІТАРАТУРНАЯ ШКОЛА

пры Гродзенскім абласным аддзяленні ГА СПБ

«КАМПАЗІЦЫЯ ТВОРА. Маўленчыя элементы: лірычныя адступленні»

17 снежня 2024 года ў апошні раз у адыходзячым 2024 годзе занятак быў складзены з тэорыі, практыкі і аналітыкі тэмы лірычных адступленняў.   Чытаць.

«КАМПАЗІЦЫЯ ТВОРА. Маўленчыя элементы: маналог і дыялог»

Асноўныя функцыі маўленчых элементаў кампазіцыі, віды маналогу і дыялогу, а таксама некаторыя асаблівасці іх выкарыстання ў кампазіцыі мастацкага твора – усё гэта, а таксама шэраг паралельных, не менш актуальных пытанняў на пасяджэнні літшколы 20 лістапада 2024 года былі разгледзены ў зладжаным, канструктыўным рэжыме.   Чытаць.

«КАМПАЗІЦЫЯ ТВОРА. ЭПІЛОГ»

23 кастрычніка 2024 года пасяджэнне Гродзенскай грамадскай літаратурнай школы было прысвечана вывучэнню такога элемента кампазіцыі літаратурнага твора, як эпілог... На працягу гадзіны была вызначана прырода эпілога, яго функцыі і тыпы...  Чытаць.

«КАМПАЗІЦЫЯ ТВОРА. РАЗВЯЗКА»

19 верасня 2024 года занятак на тэму «Кампазіцыя твора. Развязка» аднавіў пасля трохмесячнага летняга адпачынку працу нашай літаратурнай школы.
На думку тэарэтыкаў, галоўнае ў добрай развязцы – лагічнасць. Дасягаецца яна напісаннем развязкі ў самым пачатку распрацоўкі сюжэту. Акрамя логікі, гэтага асноўнага крытэрыя правільнай развязкі, ёсць і іншыя.   Чытаць.

«КАМПАЗІЦЫЯ ТВОРА. КУЛЬМІНАЦЫЯ»

16 мая 2024 года у ходзе гутаркі былі закрануты надзвычай важныя аспекты філасофіі чалавечага быцця ў свеце людзей і ў свеце мастацтва, каштоўнасныя арыенціры, неадназначныя моманты гісторыі мастацтва і нашай агульнай гісторыі.  Чытаць.

«КАМПАЗІЦЫЯ ТВОРА. РАЗВІЦЦЁ ДЗЕЯННЯ»

10 красавіка 2024 года школа падышла да вывучэння самага аб'ёмнага элемента кампазіцыі літаратурнага тэксту – развіцця дзеяння. У офісе ГрАА СПБ красавіцкім вечарам сабраліся нашы сябры па літаратурнай супольнасці горада над Нёманам, людзі рознага ўзросту.  Чытаць.

«КАМПАЗІЦЫЯ ТВОРА. ЗАВЯЗКА»

13 сакавіка 2024 года адбыліся чарговыя заняткі школы з доўгатэрміновага цыклу «Мастацкія дэталі. Кампазіцыя твора». Удзельнікі праекта займаліся вывучэннем завязкі (тэма «Кампазіцыя твора. Завязка»).  Чытаць.

«КАМПАЗІЦЫЯ ТВОРА. ЭКСПАЗІЦЫЯ»

Падчас сустрэчы 8 лютага 2024 года аўдыторыя паспрабавала знайсці адказы на няпростае пытанне, якое мучыла нас яшчэ з мінулага занятку, – чым жа экспазіцыя адрозніваецца ад пралогу?   Чытаць.

«КАМПАЗІЦЫЯ ТВОРА. ПРАЛОГ»

Пралог можна назваць самым аптымістычным з элементаў кампазіцыі твора. 18 студзеня 2024 года менавіта з вывучэння пралогу пачалося паэтапнае знаёмства з усімі элементамі кампазіцыі.  Чытаць.

«МАСТАЦКІЯ ДЭТАЛІ. КАМПАЗІЦЫЯ ТВОРА»

19 cнежня 2023 года пачата вывучэнне кампазіцыі літаратурнага твора. Занятак на тэму «Мастацкія дэталі. Кампазіцыя твора» насіў аглядны характар і даў старт паэтапнаму даследаванню на практыцы элементаў кампазіцыі.   Чытаць.

ДЫЯЛОГ. ЗАНЯТАК ДРУГІ.

21 лістапада 2023 года ў Грамадскай літаратурнай школе прайшоў другі занятак па тэме «Мастацкія дэталі. Дыялог». У межах занятку адбылася прэзентацыя кнігі Аліны Сабуць «Літаратурныя дыялогі: мастацкія пошукі беларускай літаратуры XX-XXI стагоддзяў».   Чытаць.

ДЫЯЛОГ

12 кастрычніка 2023 года адбыліся чарговыя заняткі ў Гродзенскай грамадскай літаратурнай школе. Тэма заняткаў   «Мастацкія дэталі. Дыялог» прыцягнула ўвагу зацікаўленых людзей рознага ўзросту.

ЯК КАРАБЕЛЬ НАЗАВЕШ...

18 мая 2023 года ў грамадскай літаратурнай школе займаліся тэарэтычным і практычным даследаваннем такой важнай мастацкай дэталі, як   загаловак (або назва твора).

НЕ ТОЛЬКІ ПРА ЗНЕШНАСЦЬ

19 красавіка 2023 года школа працавала з паняццем «партрэт» як разнавіднасцю мастацкай дэталі. У рамках вывучэння розных аспектаў формы мастацкага твора, пачатага ў мінулым месяцы, партрэт літаратурнага персанажа прыняў эстафету ад паняцця   «літаратурны пейзаж»

«Мастацкія дэталі. Пейзаж»

4 сакавіка 2023 года (гістарычны момант) ў літаратурнай школе перайшлі да вывучэння формы мастацкага твора. Стартавым пунктам на гэтым працяглым шляху вырашана было зрабіць тэму   «Мастацкія дэталі. Пейзаж».

«Родная мова: імправізацыя»

28 лютага 2023 года ў літаратурнай школе займаліся імправізацыяй. Не проста імправізацыяй, а практычнымі даследаваннямі магчымасцяў нашых родных моў. Мерапрыемства было прысвечана Тыдню роднай мовы на Гродзеншчыне.   чытаць

ПАФАС

17 студзеня 2023 года на занятках Гродзенскай грамадскай літаратурнай школы спрабавалі даследаваць паняцце «пафас». Павучыліся адрозніваць віды, тыпы пафасу і сродкі яго мастацкага выражэння. Кожны аўтар пры дапамозе калег вызначыў галоўны   пафас сваёй творчасці...