Презентация книги стихов Алёны Рыбик

Я ведала Алёну яшчэ падлеткам, калі яна па-заліхвацку весела і смела завязвала свае шыкоўна-густыя валасы ў два хвасты і, бы маленькае жвавае птушаня, хутка і лёгка выскоквала з пад’езда нашага шматкватэрнага дома і з рукзаком за плячыма пырхала, быццам матылёк, з якім параўноўвала сябе ў адным з ранніх вершаў, па сваіх, толькі ёй вядомых справах… Я памятаю яе дзяўчынкай-падлеткам, якую, аднак, заўсёды адрознівала ад равеснікаў самастойнасць, сур’ёзнасць і не па ўзросту дарослае разуменне жыцця ва ўсіх яго праявах – хай то вучоба, адносіны з сябрамі і роднымі ці творчасць… ..чытаць

ЖЫЦЦЁ НАШЫХ ДЗЯЦЕЙ

Аўтарам, якія спрабуюць ствараць уласныя творы -- да якіх адношу і сябе -- напэўна, знаёма гэтае пачуццё: кожнае апавяданне (гэта ў мяне, у некага іншага, магчыма, карціна, песня ці верш) нараджаецца ў пакутах, сумненнях, бяссоннымі начамі. І калі нават потым ты сам бачыш у сваім творы нейкія недахопы -- ён дарагі табе, як уласнае дзіцятка… А яно, гэтае “дзіцятка”, табой народжанае, ледзь пабачыла свет – і стала жыць уласным жыццём, неадназначным: часам падабаецца людзям, а калі -- і не, некага кранае за душу, а для іншых застаецца непрыкмечаным І ты назіраеш за яго самастойным жыццём з перажываннем – каб жа толькі ў яго ўсё атрымалася, і нейкай своеасаблівай рэўнасцю, якая бывае толькі ў бацькоў да дзяцей, а часам нават са здзіўленнем: гэта сапраўды -- маё?! ..чытаць

АЛА КАНАПЕЛЬКА

14 лютага – дзень нараджэння Алы Канапелька. Не пераможцы, не лаўрэата… Дзве маленькія кніжачкі вершаў – шчырых, пранізлівых, шчымлівых… Светлай, шчырай, наскрозь прасякнутай дабрынёй жанчыны. Немагчыма паверыць, што яе больш няма з намі… Да яе можна было прыехаць у любы час – у яе аднапакаёўцы на Чарвякова прымалі ўсіх, каму патрэбен быў прытулак, суцяшэнне, падтрымка, дапамога. Падчас вучобы на завочным аддзяленні журфака я на працягу ўсіх сесій жыла ў Алы. Першы раз, каля яна толькі атрымала кватэру, з маёмасці там быў толькі кнігі ды шыкоўны дыван, прывезены ёй з Аўстрыі, на якім мы ўдваіх і спалі. А елі мы на падваконні ў кухні, альбо там жа, усеўшыся на падлогу і расклаўшы нашы харчы на скрынцы… Дарэчы, той дыван, які служыў нам яшчэ і прасавальнай дошкай, я потым неяк незнарок падпаліла, пакінуўшы “усяго на хвілінку” уключаным прас. Было вельмі няёмка, але Ала толькі рукой махнула: такой бяды! Ды я заўсёды, калі прыязджала, бачыла тую падпаліну – як укол майму сумленню… ..чытаць

ЧЫТАЦЬ – ЗНАЧЫЦЬ, ДУМАЦЬ І АДЧУВАЦЬ

Кажуць, выпадковасцяў не існуе… …Спачатку рэдакцыя “Астравецкай праўды” і раённы савет жанчын аб’явілі акцыю сямейнага чытання “Чытаем разам”. …Затым у сацыяльных сетках я сустрэла артыкул аб тым, што апошнім часам людзі сталі выкідваць у смеццевыя кантэйнеры… кнігі. І не творы апалагетаў тэорыі марксізму-ленінізму, не “Малую зямлю” і “Цаліну” “дарагога Леаніда Ільіча”, не нейкія там графаманскія вершыкі ці апавяданні, выдадзеныя за ўласныя ці спонсарскія грошы дзеля пацехі ўласнага самалюбства аўтара і яго родных. Не, на сметнікі выносіцца класіка, цудоўныя творы! “Чаму так?” – задаваў рытарычнае пытанне аўтар артыкула. І прыводзіў дадзеныя сацыялагічных даследаванняў: сёння ўжо больш як у 30 працэнтаў сем’яў у доме няма кніг – увогуле! І пры гэтым больш як 80 працэнтаў жыхароў краіны увесь вольны час праводзяць са сваім “лепшым сябрам” – тэлевізарам… ..чытаць

Талент і прафесіяналізм

…Пачынаючы аўтар прыносіць у газету свае вершы (ці апавяданне, ці артыкул). Пачынаю чытаць – і заміраю ў захапленні: ух ты, як здорава! Якія цікавыя вобразы, метафары, якая глыбокая думка, якая арыгінальная, свежая мова! Гэта ж – знаходка! І чаму мы раней мы пра яго нічога не ведалі? Але чытаю другую трэцюю, наступную страфу (радок, абзац) – і захапленне з мяне выходзіць, як паветра з праколатага тоненькай іголачкай шарыка -- пакрысе, але беззваротна… Не трэба быць рэдактарам ці літаратурным крытыкам, каб убачыць, як пачынае “гуляць” рытм, немаведама куды дзяваецца арыгінальная рыфма, звёўшыся да банальнага “кроў-любоў”, ды і ўвесь сэнс верша, які напачатку абяцаў так многа, заканчваецца традыцыйным “Я цябе любіў(ла), а ты мяне забыў(ла), ах, які я няшчасны(ная)…”, як лезе ў такі, здавалася б, цікавы тэкст, як жабы з балота пасля цёплага майскага дажджу, усялякая афіцыяльшчына-канцыляршчына – розныя там “дадзеныя мерапрыемствы”, “вышэйзгаданыя асобы” і іншыя “хлебабулачныя вырабы”….чытаць

НЕ ЧЫТАЙЦЕ ІНТЭРНЭТ – ЧЫТАЙЦЕ АЛЕКСІЕВІЧ

Беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч стала лаўрэатам Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры – гэтая падзея ў многіх планах з прыстаўкай “упершыню”. Гэта першы па-сапраўднаму беларускі “Нобель” -- Нобелеўскія прэміі Жарэса Алфёрава і іншых ураджэнцаў Беларусі, якія атрымалі іх у розных галінах навукі, але як грамадзяне іншых краін, наша нацыянальнае самалюбства, вядома, цешаць, але трэба прызнаць: да Беларусі яны маюць досыць умоўнае дачыненне. Упершыню самай прэстыжнай узнагароды ўдастоена так званая “дакументальная проза” – не элітная літаратура, не “высокі штыль”, не вытанчаная паэзія, а не непрычасаная, часам жорсткая, грубая праўда жыцця, “намаляваная” простымі, без літаратурнай афарбоўкі, словамі, якую не пісьменнік прыдумаў, а расказалі непасрэдныя ўдзельнікі драматычных падзей. … ..чытаць