Год пад знакам Міхала Клеафаса АГІНСКАГАСярод прыярытэтных памятных і юбілейных дат сесія Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА яшчэ ў 2013 годзе вызначыла 250-годдзе з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага. Каб ушанаванне памяці выдатнага кампазітара і палітычнага дзеяча прайшло на высокім узроўні, шмат было зроблена за папярэднія гады. Намаганнямі грамадскасці і кіраўніцтва розных краін падрыхтавана глеба для правядзення шматлікіх мерапрыемстваў па аднаўленні і папулярызацыі культурнай спадчыны Міхала Клеафаса і больш шчыльнага знаёмства з яго эпохай. У гэтай рубрыцы размешчаны матэрыялы, прысвечаныя мерыпрыемствам, што ладзіліся на працягу 2014-2015 гадоў у Смаргонскім раёне, непасрэдна ў музеі-сядзібе Агінскага ў Залессі.
---------------------------------------------------------------------------
Да ўгодкаў яснавяльможнай пані
У 2017 годзе спаўняецца 280 гадоў з дня нараджэння маці Міхала Клеафаса Агінскага – графіні Паўліны Шэмбек. Гэтай падзеі і была прысвечана сустрэча ў гісторыка-літаратурнай гасцёўні Залескага музея-сядзібы. Да таго ж, навуковы супрацоўнік музея Таццяна Кляшчонак займела цікавыя біяграфічныя знаходкі прадстаўнікоў гэтага слыннага роду, якімі імкнулася падзяліцца з аматарамі даўніны і шчырымі сябрамі музея-сядзібы – членамі грамадскага аб’яднання “Сяльчанка”. ...чытаць
---------------------------------------------------------------------------
Злучаныя творчасцю Агінскага
Напрыканцы 2016 года, што праходзіў пад знакам юбілею Міхала Клеафаса Агінскага і быў напоўнены шматлікімі мерапрыемствамі ў гонар славутага сына трох народаў, адбылася яшчэ адна вартая ўвагі падзея, якая дае падставу спадзявацца на тое, што год Агінскага ператворыцца ў век Агінскіх. У межах праекта “Умацаванне інстытуцыйнага патэнцыялу фонду “Паўночныя Афіны М. К. Агінскага” ў ажыццяўленні дзейнасці па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны і садзейнічанні ўстойлівага развіцця Смаргонскага рэгіёна” адбылося падарожжа сяброў фонду ў суседнюю Літву для падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве. ...чытаць
---------------------------------------------------------------------------
Творчае спаборніцтва і свята музыкі
У нядзелю, 1 лістапада, пасля рэгістрацыі і жараб’ѐўкі ўдзельнікаў камерных ансамбляў адбылося ўрачыстае адкрыццѐ ХІ Міжнароднага конкурсу. Традыйным паланэзам ля-мінор прывіталі прысутных навучэнцы харэаграфічнага аддзялення Смаргонскай школы мастацтваў імя М. К. Агінскага. Музыкантаў, членаў журы і ўсіх прысутных віншавалі са святам класічнай музыкі намеснік старшыні Смаргонскага райвыканкама Генадзь Бычко, намеснік начальніка аддзела ўстаноў адукацыі і работы з творчай моладдзю Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Мукалаў....чытаць
---------------------------------------------------------------------------
Паланэз вяртання на Радзіму
Няма, напэўна, такой дзяўчынкі, якая б не марыла трапіць на цудоўны баль. Па тым, як загараюцца вочы ў маіх сябровак саліднага ўзросту пры напаміне пра баль у “Паўночных Афінах”, я зразумела, што гэта мара ніколі не пакідае жаночае сэрца. Не ва ўсіх, як у казачнай Папялушкі, ёсць мецэнатка-Хросная, што падорыць сукенку, пальчаткі і туфелькі (каб не парушаць патрабаванні дрэс-коду). Але хто вельмі хацеў, той не пашкадаваў сродкаў і атрымаў сапраўдную асалоду ад наведвання балю ў музеі-сядзібе Міхала Клеафаса Агінскага ў Залессі....чытаць
---------------------------------------------------------------------------
Сузор’е нашчадкаў маэстра
Гэта сёння зварот “маэстра” гучыць з вялікай пашанай і надае
гонару кампазітару. У даўнейшыя часы музыканты былі
прыроўнены да прыслугі, таму прадстаўнікі вышэйшага саслоўя
хоць і валодалі нотнай граматай, і музыцыравалі, і нават сачынялі
музычныя творы, але асабліва не афішыравалі гэта. Можа таму і
многія творы дайшлі да нас безназоўнымі або пад чужымі
прозвішчамі...чытаць
---------------------------------------------------------------------------
МУЗЫКА ПАЎНОЧНЫХ АФІНАЎ
Аднавіць, рэстаўрыраваць, вярнуць адпаведны інтэр’ер у сядзібу Міхала Клеафаса Агінскага – справа складаная і карпатлівая. Але не лягчэй, напэўна, вярнуць сюды дух той эпохі і адрадзіць у гэтых сценах атмасферу Паўночных Афінаў. Чарговая такая спроба была здзейснена супрацоўнікамі музея-сядзібы М. К. Агінскага падчас так званай ночы музея. Сцэнар імпрэзы напісала і ўвасобіла з дапамогай энтузіястаў і шчырых прыхільнікаў творчасці Міхала Клеафаса, навуковы супрацоўнік залескага музея, перакладчыца і пісьменніца Таццяна Кляшчонак. ....чытаць
---------------------------------------------------------------------------
Флейта, фагот і раяль
Мой знаѐмы музыкант любіць параўновываць музычныя інструменты з жанчынамі. Не па знешняму выгляду, а за гучанне, у якім знайшлі ўвасабленне адметныя якасці жаночага характару. Як у кожнай жанчыны свой тэмперамент і менталітэт, так і кожны інструмент мае своеасаблівы тэмбр, гукавы дыяпазон і шырыню рэгістра. Гітара – жанчына рамантычная, непрадказальная, тэмпераментная, як іспанскі танец фламенка. Скрыпка – сама вытанчанасць, выразнасць, душэўнасць. ...чытаць
---------------------------------------------------------------------------
Сто лямпачак князёў Агінскіх
Род Агінскіх быў адным з самых уплывовых і багатых у Вялікім Княстве Літоўскім і ў Рэчы Паспалітай. Ці не таму пасля падзелу “Рэспублікі Абодвух Народаў” паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй нашчадкі герба “Агінец” пацярпелі больш за іншых. З аднаго боку, новым уладарам хацелася абагаціцца за кошт яснавяльможных літоўскіх і польскіх князёў, а з другога – выбіць у іх з пад ног глебу, на якой маглі прарасці зярняты супраціву. Але насуперак усім інтрыгам і грубаму вымагальніцтву прарасталі іншыя зярняты: дабрачыннасці, творчасці, мецэнацтва, гуманізму. Як бы не вар’яцелі сквапныя царскія асобы, а пазней іх магільшчыкі, праз стагоддзі захаваліся для тутэйшых народаў яркія ўзоры плённага жыцця Міхала Клеафаса і яго нашчадкаў, што знаходзяць адлюстраванне ў музыцы, мастацтве, архітэктуры. ....чытаць
---------------------------------------------------------------------------
Вяртанне Паўночных Афінаў
Нашчадак Міхала Клеафаса Агінскага ў пятым пакаленні Зыгмунд Зялінскі меў вялікую асалоду і гонар некалькі дзён жыць у палацы, пабудаваным дзвесце гадоў таму яго славутым продкам. Разам з ім на святкаванне юбілею ў Залессе прыехалі жонка Лідзія і дачка Ганна. Абедзьве, як і Зыгмунд, музыканты. Больш таго, Лідзія – старшыня Саюза кампазітараў Польшчы, а Ганна – віртуозная скрыпачка, вядомая сваімі канцэртамі ў многіх краінах свету. Пан Зыгмунд у інтэрв’ю заўважыў, што на яго Радзіме, у Польшчы, 250-годдзе Агінскага не святкуецца з такім размахам, як на Беларусі, бо яго зацямніла юбілейная гадавіна Шапэна....чытаць
---------------------------------------------------------------------------
Выдатны дзеяч трох народаў
Міжнародная канферэнцыя “Спадчына М. К. Агінскага ў культуры трох народаў” адбылася па ініцыятыве Смаргонскага райвыканкама і Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА ў адноўленым музеі-палацы ў Залессі. Яна прыцягнула ўвагу многіх навукоўцаў, краязнаўцаў, выдаўцоў, для якіх асоба графа Агінскага стала часткай жыцця і творчасці.Звяртаючыся да ўдзельнікаў канферэнцыі, старшынствуючы на пасяджэнні дыпламат, былы старшыня каміссіі па справах ЮНЕСКА Уладзімір Шчасны выказаў надзею, што выступоўцы не толькі падзеляцца сваімі набыткамі, адкрыццямі, іншай важнай інфармацыяй, але і выкажуць пэўныя прапановы па далейшым даследаванні і папулярызацыі спадчыны Агінскага, па ўдасканаленні работы Залескага музея.....чытаць
