У пошуках рарытэтаў ад князёў Агінскіх

Цешыць маю душу тое, што сёння вяртаюцца з небыцця многія занядбаныя на стагоддзі мясціны Беларусі з багатай гісторыка-культурнай, архітэктурнай і духоўная спадчынай. Многія ацалелыя храмы могуць прэтэндаваць на помнікі сусветнай культуры. А палацы – ўзоры гарманічнага спалучэння сусветных архітэктурных стыляў з мясцовымі асаблівасцямі. Збег абставінаў ператварыў колішнія адміністрацыйныя і гандлёвыя цэнтры нашага краю ў закінутыя вёскі, у лепшым выпадку – цэнтры сельсаветаў. І толькі манументальныя збудаванні ды нетыповыя для савецкага дойлідства палацы нагадвалі пра колішнюю значнасць мясцін і ўплывовасць іх гаспадароў. Сёння сітуацыя мяняецца, хоць не так хутка, як хацелася б, але ўсё больш рарытэтаў паўстаюць з руінаў, нібы чароўная птушка фенікс.

... чытаць...

Падарожжа да двух мораў

Не настолькі я фанатычная верніца, каб з паломнікамі накіравацца ў пілігрымку па святых месцах Зямлі абетаванай. Таму з дапамогай тураператара забраніравала пакой у трохзоркавым атэлі курортнага гарадка Натанія на беразе Міжземнага мора і выкупіла білеты на самалѐт.

Бюджэт падарожжа складаўся з адпускных, зарплаты, пенсіі і падораных сынамі на дзень нараджэння “зялѐных”. Гэтых грошай хапіла каб вальготна адчуваць сябе ў Ізраілі напрацягу тыдня, аплаціць медыцынскую страхоўку і здзейсніць тры турыстычныя паездкі па самых знакавых мясцінах гэтай цудоўнай краіны. Дарэчы, віза сюды не патрабуецца, але на пашпартным канролі вас будуць прыдзірліва свідраваць вачыма, выпытваць пра мэту наведвання і, барані божа, калі вы не маеце зваротнага білета на самалѐт!..

... чытаць...

Ад вытокаў да сутокаў

Вілія, Вялля, Вяйлля, Neris… Яе называюць ракой трох народаў. Яна на сёмым месцы па працягласці сярод беларускіх рэк – 510 км. Стагоддзямі жыхароў Павілля яна шчодра паіла, карміла, служыла магістраллю то воднай - летняй, то ледзяной - зімовай. А колькіх творцаў і мясцовых таленавітых людзей натхнілі яе маляўнічыя берагі і таямнічыя глыбіні! Ці не таму 160 гадоў назад, выпраўляючыся ў навукова-даследчую экспедыцыю па рацэ, граф Канстанцін Тышкевіч меў у сваёй камандзе і навукоўцаў, і даследчыкаў-этнографаў. Адны вывучалі характар рэчышча, глыбіню, водныя перашкоды. Другія запісвалі песні, традыцыі, звычаі Павілля. Вынікам экспедыцыі стала карта з падрабязным апісаннем перакатаў, парогаў, валуноў і грунтоўная манаграфія “Вілія і яе берагі”, выдадзеная ў Дрэздане ў 1971 годзе. ... чытаць...

Горад ля Белай ракі

Назва горада Беласток паходзіць ад ракі Белая. Паданні данеслі да нас легенду пра тое, што князь Гедымін вырашыў тут заснаваць паселішча, бо яго ўразілі чыстыя (белыя) воды ракі. Да 1569 года Беласток уваходзіў у склад Вялікага Княства Літоўскага. У памяць пра гэта ажно да 1991 года хрысціянскія прыходы належалі Вільнюскай епархіі. Разам з ВКЛ гэтыя землі ўвайшлі ў свой час у склад Рэчы Паспалітай, а ў 1795 годзе, пасля трэцяга падзелу Польшчы, горад стаў уласнасцю Прусіі. Пазней Напалеон, згодна з Тыльзіцкай дамовай, перадаў Беласток Расійскай імперыі. Пасля Другой сусветнай вайны Беластоцкая вобласць была далучана да Польскай Народнай Рэспублікі... чытаць...

Блакітнай дарогай па княству Нальшчанскаму

Ад Вайнідзенятаў да Жодзішак водным шляхам па віхлявай Віліі можна даплыць за пару гадзін. А можна і за светлавы дзень, калі прыпыняцца ў адметных мясцінах, што захоўваюць успаміны пра падзеі сівой даўніны і гераічнай старажытнасці.
Ліпучыя шчупальцы-кайданы сусветнай павуціны яшчэ моцна трымалі свядомасць у сваім палоне. Сямёра вандроўнікаў, што выправіліся ў паход на байдарках па Віліі, не столькі імкнуліся валодаць вёсламі, як шукалі асацыяцыі з культавай сагай Джорджа Лукаса “Зорныя войны” і размяркоўвалі паміж сабой ролі. Самаму сталаму далі мянушку Энакін, інструктара справядліва “прысвяцілі” ў магістра Йоду, абралі Люка і Лею, нехта стаў часова Чубакай, некаму дасталася званне джэдая. Не ведалі гэтыя дзеці новай эпохі, што наперадзе іх чакаюць такія адкрыцці, пасля якіх фантастычны серыял непрыкметна адступіць на задні план. ... ... чытаць...

Пані Варшава

Яна стаяла на аўтобусным прыпынку вуліцы Мангалія, дзе мы чакалі свой 519 або 522 нумар, каб даехаць да цэнтра Варшавы. Мой сын падышоў да яе, каб спытаць, ці купім мы білет у вадзіцеля. “Так, так, кіровца ма білеты,” - сцвярджальна заківала галавой пані і ў такт з яе кіўкамі закалыхаліся на капелюшы экстравагантныя пѐркі. Апранутая ў даволі сціплыя паўпаліто і пантофлі, якія абсалютна не адпавядалі модным тэндэнцыям, але ў стракатых сучасных легенсах і капялюшыку з пѐркамі, жанчына, нягледзячы на свой досыць сталы ўзрост, выглядала, кажучы маладзѐжным слэнгам, прыкольна. Мы даехалі разам з ѐй да цэнтра і там, на фоне будынкаў усемагчымых стыляў і “фасонаў”, яна стала гарманічным дапаўненнем варшаўскага гарадскога дызайну...... чытаць...

Аграсядзібы: канкурэнцыя і лучнасць

Хутка казка расказваецца ды не хутка справа робіцца. Асабліва калі яна датычыцца прыватнага бізнесу ды яшчэ ў такой новай для беларусаў галіне, як турыстычная індустрыя. Сёлета ў красавіку ў нашым раёне стартаваў разлічаны на два гады праект “Кластарны падыход і інфармацыйныя тэхналогіі для мясцовага кіравання і ўстойлівага развіцця сельскіх тэрыторый”, які рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза. Яму папярэднічала шматгранная работа на працягу чатырох гадоў: праводзіліся фестывалі, конкурсы, мерапрыемствы па даследаванні самабытных традыцый рэгіёна, вывучаўся вопыт кластарнага ўзаемадзеяння ў суседніх рэгіёнах і за мяжой... чытаць...

Ад Вострай Брамы да касцёла Святых Янаў

image

Краязнаўца і даследчык спадчыны князёў Агінскіх Валерый Бурэнь сёння мае звесткі амаль пра сорак палацаў гэтага слыннага роду на тэрыторыях былога Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Гэта значна менш, чым у прадстаўнікоў іншага славутага роду – Тышкевічаў, якім належыла 99 палацаў. Такую дакладную лічбу паведамляюць аўтарытэтныя інфармацыйныя крыніцы. Чаму не сто палацаў? – запытаеце вы. А таму, што па тагачаснаму заканадаўству, калі магнат валодаў больш як сто маёнткамі, то падаткі на іх павялічваліся ў геаметрычнай прагрэсіі.
Некаторыя будынкі Агінскія набывалі, многа будавалі новых або перабудоўвалі. Найбольшая колькасць іх архітэктурнай спадчыны захавалася ў сучанай Літве, у старажытнай Вільні, куды і наведаліся беларускія падарожнікі, у тым ліку і супрацоўнікі музея-сядзібы Міхала Клеафаса Агінскага, што ў Залессі.... чытаць...

Краіна замкаў і “куткоў мядзведжых”

image

Прэс- і промтур для журналістаў і прадстаўнікоў турыстычных фірмаў “Новы погляд на агра- і экатурызм” праводзіўся ў межах праекта агенцтва ЗША па міжнароднаму развіццю (USAID) “Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё”. Афіцыйны старт праекта, рэалізацыя якога планавалася на тэрыторыі Гродзенскай і Брэсцкай абласцей, адбыўся восенню 2012 года. Пасля вызначэння 16 турыстычных дэстынацый (тэрыторый), з якіх восем знаходзяцца на Гродзеншчыне, была распрацавана стратэгія ўстойлівага развіцця тут экатурызму. Праводзіліся шматлікія трэнінгі і конкурсы ініцыятыў, на мэце якіх было вызначэнне найбольш вартасных інавацыйных праектаў для іх фінансавай падтрымкі і ўвасаблення. Сярод пераможцаў Смаргонскага раёна - дэстынацыя “Паўночныя Афіны” і ўладальнік малога гранта - аграсядзіба “Віта”... чытаць...

Пуцяводная зорка Агінскага
image

А вы марылі пабачыць Парыж на свае вочы? Прайсціся па вулачках Манмартра, укленчыць пад высокімі скляпеннямі Нотр-Дам дэ Пары, узняцца да вышыні птушынага палёту на Тур Эфель, замілавана ўглядацца ў шэдэўры Луўра? Асабіста я пра гэта марыла ўсё сваё жыццё. Выпадкова надалася магчымасць маёй мары здзейсніцца, прычым, дзякуючы ўскоснаму далучэнню да спадчыны Міхала Клеафаса Агінскага. Маладзечанская турыстычная кампанія “Юг” сумесна з мясцовым дабрачынным фондам “Спадчына Агінскага” арганізавалі культурна-экскурсійную праграму па мясцінах, якія ў свой час наведваў або жыў там наш знакаміты зямляк... чытаць...

Будзе доўга Галандыя сніцца
image

Гэтыя замалёўкі падарожніка з’явіліся дзякуючы сумеснаму беларуска-нідэрландскаму праекту, якім у шэрагу разнастайных мерапрыемстваў прадугледжвалася і наведванне Нідэрландаў. У складзе дэлегацыі Беларускага саюза жанчын мне пашчасціла пабываць у Паўночнай Галандыі – цэнтральнай правінцыі (па-нашаму вобласці) гэтай невялікай краіны на паўночным захадзе Еўропы, на ўзбярэжжы Паўночнага мора... чытаць...

Дзе вітаецца з Нёманам Вісла
image
image

Гэта падарожжа на Сувальшчыну стала магчымым дзякуючы беларуска-польскаму трансгранічнаму праекту “Камунікацыі без межаў”, на мэце якога стварэнне турыстычна-інфармацыйнай сеткі для аматараў актыўнага адпачынку. Праект фінансуецца Еўрапейскім Саюзам. Па разнастайных праграмах навучаюцца групы, у якія ўваходзяць прадстаўнікі ўлады, спецыялісты турыстычных агенцтваў і цэнтраў, журналісты і, наогул, усе, хто нейкім чынам працуе на развіццё турыстычнага бізнесу. У нашу суполку былі запрошаны намеснікі старшынь райвыканкамаў і журналісты з тых рэгіёнаў Гродзеншчыны, дзе мяркуецца адкрыццё інфармацыйна-турыстычных цэнтраў накшталт Гродзенскага абласнога. Забягаючы наперад, хачу адразу зазначыць, што падобныя цэнтры на Сувальшчыне існуюць у кожнай гміне, або па-нашаму – у кожным сельсавеце. Смаргонь увайшла ў спіс перспектыўных гарадоў для развіцця турызму. чытаць

ПАД КРЫЛАМІ ВЕТРАКА
image
image

Існуе сцвярджэнне, што ў старажытныя часы, калі не было метэастанцый, прадказвалі надвор’е земляробы і рыбакі. А ў Нідэрландах найлепшымі метэаролагамі спакон веку лічыліся млынары. Само жыццё прымушала іх быць назіральнымі, пільнымі, адсочваць любое змяненне кірунку ветру.Фрэд Аўдэганс называе сябе млынаром, хаця на справе ён дырэктар музея-млына. А калі мы ўзняліся па крутых прыступках амаль пад самы дах, то на фоне ветравога вала пад гукі палатняных крылаў-ветразяў Фрэд здаваўся капітанам вялікага карабля. Ён бясконца можа апавядаць пра гэта збудаванне, што стала сімвалам Галандыі, замілавана і натхняльна захапляючыся тварэннем розуму і рук чалавечых...чытаць

ДЗВЕ ГАРЫ КРЫЖОВЫЯ
image
image

У жыцці даводзілася наведваць розныя музеі. Сёння самы маленькі гарадок, паселішча, а то і нейкая ўстанова імкнуцца мець свой музей. Музеі бываюць розныя і па памерах, і па колькасці або каштоўнасці экспанатаў, і па ўзросту. Падчас нядаўняга падарожжа ў Польшчу сярод разнастайных цікавых для пілігрыма аб’ектаў старажытнасці пашчасціла пабачыць унікальныя – музеі малітвы. Так называюць палякі месцы, куды імкнуцца шматлікія паломнікі, каб пакінуць там прынесеныя з сабою крыжы і малітвы.. чытаць

Пяцьдзясят адценняў карыцы
image
image

Наш самалёт даў нырца ў паветраны акіян пад назвай “Неба” і праз некалькі хвілін апынуўся над хвалямі суцэльнай воблачнасці. Далёка на гарызонце з’явілася тонкая чырвоная рыска. Узыход сонца на вышыні каля 10 тысяч метраў над зямлёй уражвае. Найперш тым, што там няма рэзкага кантрасту паміж цемрай і святлом напачатку новага дня...чытаць....

ЗАЧАРАВАННЕ ПАРЫЖАМ
image

Парыжам я замбіравана з пачатковай школы. І сёння ў вачах стаіць прымацаваная ў лінгафонным кабінеце побач з дошкай карта горада, перарэзанага блакітнай стужкай з залаціста-карычневай спражкай – востравам Сітэ....чытаць...

ДАРОГА ДА МОРА
image

Можна было б ляцець самалётам з Мінска, але пабачыць Еўропу з вышыні ў 10 тысяч метраў за нейкія тры гадзіны – гэта не ў нашых правілах. Лепш даўжэй, але з большай карысцю да ўсмяглага ад будзѐнасці інтэлекту. Такім чынам, набыўшы ў турагенцтве пуцёўку, накіраваліся да жаданай Адрыятыкі праз Польшчу, Чэхію, Аўстрыю, Венгрыю, Сербію....чытаць...