АРХИВ-2026

(стр.8)

21

НАВІНКІ КНІГАВЫДАННЯ. Аповед пра нашу прыналежнасць да вялікага праз адчуванне штодзённага. Кніжная скарбніца Прынёманскага краю папоўнілася новым выданнем на тэмы 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і захавання памяці пра гэта. Аўтар доўгачаканай кнігі, зборніка нарысаў і вершаў «Я з таго пакалення» ганаровы член СПБ Браніслаў ЕРМАШКЕВІЧ (Гродна). Больш пра кніжную навінку, калі ласка, чытайце тут.

20

Навагрудскі раён. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтэса Таццяна ЯЦУК, а таксама дэлегацыя Баранавіцкага літаратурнага аб’яднання «Купальскія зоры», якім яна кіруе, прынялі ўдзел у фестывалі бардаўскай і аўтарскай песні «Музыка сэрцаў», прысвечаным памяці У. С. Высоцкага. Больш інфармацыі пра падзею – у фотарэпартажы.

19

НОВИНКИ КНИГОИЗДАНИЯ. Внимание: очередная новинка в серии «Идеальное фэнтези. Романы Карины Деминой». Новая работа популярного автора фэнтези Карины Дёминой получила название «Ведьмы.ру» (настоящее имя писательницы из города Слонима, нашей коллеги по Союзу писателей Беларуси Екатерина НАСУТА). Подробнее о книге – здесь и на других популярных маркетплейсах.

18

ГРОДНЕНСКОЕ ТВ ПРЕДСТАВЛЯЕТ. 16 июля в яблоневом саду Гродненской областной научной библиотеки им. Е. Карского прошли поэтические чтения, посвящённые Году белорусской женщины. Вашему вниманию – репортаж о событии из телепрограммы «Бодрое утро» (ТРК «Гродно», Беларусь 4). Смотреть.

17

ДРАМАТУРГІЯ. Гэтая гісторыя даказвае: нават самы грозны хуліган не выстаіць супраць адзінства, знаходлівасці і добрага настрою, якія не адабраць, калі не аддаваць. У Гомельскім абласным драматычным тэатры з поспехам адбылася прэм’ера спектакля для дзяцей «Нехороший волк». Аўтар п’есы-казкі ў 2 дзеяннях наш калега па СПБ, дзіцячы пісьменнік Аляксей ЯКІМОВІЧ (Слонім). Віншуем аўтара і чытаем пра твор.

16

ЛІДА. Захавальніца часу: з творчай вечарынай у райцэнтры выступіла краязнаўца, публіцыст Наталля АНАШКЕВІЧ. У межах пасяджэння літаратурнай гасцёўні «Выхад у свет» творца пазнаёміла прысутных з уласным «Музеем у чамадане», а таксама прэзентавала кнігу «У сузор’і Жанчыны» (да Года беларускай жанчыны). Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі прыехалі падтрымаць кандыдата ў шэрагі арганізацыі. Пра падзею інфармуе «Лідская газета».

15

ТВОРЧЕСТВО НАШИХ ГОСТЕЙ. Николай Евдокименко родился в 1958 году в Черниговской области (Украина). Кандидат исторических наук, доцент. Преподаёт в Гродненском областном институте развития образования. Поэт. Пишет лирические тексты философского характера, поэтические миниатюры преимущественно в форме верлибра. Просим любить и жаловать: поэт Николай ЕВДОКИМЕНКО и его лирика. Читать.

14

КРАЯЗНАЎСТВА. Выйшаў з друку зборнік матэрыялаў міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Музей і спадчына: традыцыі і інавацыі». Пра новае навуковае выданне паведамляе адзін з удзельнікаў яго аўтарскага калектыву, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, краязнаўца Святлана КОШУР (Карэлічы). Чытаць.

13

З юбілеем! «Вы вучыце любіць роднае слова і бачыць прыгажосць у кожным імгненні жыцця…». Людмілу Антонаўну КЕБІЧ сардэчна павіншаваў з юбілеем працоўны калектыў Дзяржаўнай установы культуры «Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Карскага». Чытаць віншаванне, глядзець фотаархіў.

12

ГАЗЕТА «ЛІТАРАТУРА І МАСТАЦТВА». Гісторыя пошукаў і абароны малой радзімы вачыма нашых чатырохногіх братоў. Сябры, вашай увазе – рэцэнзія на казку Людмілы Кебіч пад назвай «Як коцікі-брацікі малую радзіму шукалі». Аўтар рэцэнзіі Міхаіл ДАНІЛКОВІЧ упэўнены: твор гродзенскай пісьменніцы «сваім добрым настроем прыцягвае да сябе не толькі юнага, але і дастаткова сталага рэцыпіента». Чытаць рэцэнзію.

11

ВІНШУЕМ. Шаноўныя сябры, 17 ліпеня адзначае 75-годдзе старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Людміла Антонаўна КЕБІЧ. Ад імя нашага дружнага творчага калектыву адрасуем нашаму лідару шчырыя словы віншавання. Чытаць віншаванне.   Творы і творцы. Людміла Кебіч. Частка першая, глядзець.   Частка другая, глядзець.

10

Летняя ода женщине. В яблоневом саду Гродненской областной библиотеки прошёл настоящий поэтический марафон под названием «Ты — аснова прыгажосці, ты — жыцця першапрычына». Праздник художественного слова с участием современных гродненских авторов стал продолжением уникальной традиции литературных мероприятий под открытым небом и был посвящён Году белорусской женщины. Подробности – на сайте ГОНБ им. Е. Карского.

9

ШЧУЧЫН. 15 ліпеня Шчучынская раённая бібліятэка імя Цёткі правяла літаратурны фэст «Стану песняй у народзе». У імпрэзе, прысвечанай 150-годдзю з дня нараджэння класіка айчыннай літаратуры Алаізы Сцяпанаўны Пашкевіч (Цёткі), узялі ўдзел літаратары з Гродна, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Ганна Скаржынская-Савіцкая, Дзмітрый Радзівончык і кіраўнік Гродзенскага гарадскога літаб’яднання «Надзея» Юлія Чамярыс. Мерапрыемства скончылася ўскладаннем кветак да помніка Цётцы. Падрабязнасці паведамляе сайт раённай бібліятэкі.

8

ТОБОЙ ГОРЖУСЬ Я, БЕЛАРУСЬ! Да 35-годдзя незалежнасці Рэспублікі Беларусь. У межах тэматычнай інфармацыйнай акцыі пад назвай «Тобой горжусь я, Беларусь!» нашы сябры і калегі, сучасныя пісьменнікі Прынёманскага краю разважаюць пра тое, што для іх незалежнасць нашай сінявокай Радзімы. Ганаровы член СПБ, паэт Браніслаў ЕРМАШКЕВІЧ: «Пацвярджэнне правільнасці абранага шляху мы бачым ужо шмат гадоў. Незалежнасць наша звязана з імкненнем да міру…» (чытаць).

7

ТВОРЧЕСТВО НАШИХ ГОСТЕЙ. Диана Викторовна Кошлей родилась в г. Гродно. Прозаик, детская писательница. Пишет рассказы, сказки и повести для детей (преимущественно юмористического характера). С отличием окончила Волковысский государственный педагогический колледж по специальности «Иностранный язык», а затем Гродненский государственный университет имени Янки Купалы по специальности «Современный иностранный язык». Пишет на русском языке. Живёт в Гродно. Внимание: новое имя – Диана Кошлей. Читать.

6

АСТРЫНА. На Шчучыншчыне, у гарадскім пасёлку Астрына дадзены старт мерапрыемствам, прысвечаным 150-й гадавіне з дня нараджэння класіка айчыннай літаратуры, паэтэсы Цёткі (Алаізы Пашкевіч). На тэматычнае свята паэзіі «У госці да Алаізы» 12 ліпеня завіталі члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Людміла Кебіч, Ганна Скаржынская-Савіцкая і Вольга Алізар. Падрабязнасці паведамляе раённая газета «Дзянніца».

5

НОВИНКИ КНИГОИЗДАНИЯ. В издательстве «Четыре четверти» вышла новая книга прозы, автор которой наша коллега по писательской организации, прозаик из Гродно Лина БОГДАНОВА. Новинка получила название «Родинка на линии судьбы». Поздравляем Галину Анатольевну. Подробнее о новой книге – здесь.

4

ВАЎКАВЫСК. 10 ліпеня ў межах свайго юбілейнага тура ў Ваўкавыскай раённай бібліятэцы выступіла Людміла КЕБІЧ. Творчая сустрэча старшыні ГрАА СПБ, заслужанага дзеяча культуры Беларусі і яе сяброў, сваякоў, прадстаўнікоў культурнай грамадскасці раёна прайшла надзвычай цёпла і была напоўнена прыемнымі, кранальнымі момантамі. І гэта нядзіўна, – Людміла Антонаўна ўраджэнка Ваўкавышчыны. Падрабязнасці – тут  і  тут.

3

ТЭЛЕКАНАЛ БЕЛАРУСЬ 3. Госцяй папулярнага ток-шоу Навума Гальпяровіча «Суразмоўцы» на тэлеканале Беларусь 3 стала член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтэса, публіцыст Тамара МАЗУР (Скідзель). Глядзець на міжнародным відэахосцінгу YouTube.

2

НОВИНКИ КНИГОИЗДАНИЯ. В издательстве «Четыре четверти» вышла новая книга прозы, автор которой наша коллега по писательской организации, прозаик из Гродно Лина БОГДАНОВА. Новинка получила название «Родинка на линии судьбы». Поздравляем Галину Анатольевну. Подробнее о новой книге – здесь.

1

ВІНШУЕМ. З-га ліпеня падчас урачыстага мітынгу, прысвечанага Дню незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у Гродне ўзнагародзілі пераможцаў Абласнога літаратурнага конкурсу імя Максіма Багдановіча. З рук губернатара Гродзенскай вобласці Юрыя Караева ўзнагароду атрымалі Юлія Раманюк (намінацыя «Паэзія»); Ірына Салата (намінацыя «Дзіцячая літаратура») і Андрэй Дарожкін (намінацыя «Адкрыццё года»). Чытаем, глядзім фота і віншуем пераможцаў.