АРХИВ-2026

(стр.9)

13

НАВІНКІ КНІГАВЫДАННЯ. У Выдавецкім доме «Звязда» (Мінск) пабачыла свет новая кніга для дзяцей. Аўтар зборніка вершаў на беларускай мове пад назвай «Котка Вуска – беларуска» наша шаноўная зямлячка, паэтэса Людміла КЕБІЧ (Гродна). Больш падрабязна пра новую кнігу Людмілы Антонаўны, калі ласка, чытайце тут.

12

ГАЗЕТА «ЛІТАРАТУРА І МАСТАЦТВА». «Шчыраваць самой і натхняць іншых». Да юбілею старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення СПБ, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Людмілы Антонаўны КЕБІЧ у газеце творчай інтэлігенцыі Беларусі, папулярным штотыднёвіку «ЛіМ» было апублікавана інтэрв’ю з пісьменніцай. Вашай увазе прапануецца яго інтэрнэт-версія.

11

РАТОМКА. «Значит, есть искатели порывов поэтической души…». 22 августа в посёлке Ратомка, что в Минской области, Минском районе, состоялся ХІІ Фестиваль светской духовной песни и поэзии с красивым названием «За солнцем вслед». Союз писателей Беларуси на фестивале представляла автор и исполнитель песен, поэтесса Надежда САЛЕЙКО (Слоним). Наша коллега поделилась своими впечатлениями от творческого форума; читать, смотреть фото – здесь.

10

БАРАНАВІЧЫ. Працягвае свой юбілейны тур старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, вядомая беларуская паэтэса, празаік Людміла Антонаўна КЕБІЧ. Гэтым разам пісьменніца прыняла запрашэнне і сонечным жнівеньскім днём завітала ў госці да настаўнікаў горада Баранавічы. Падрабязнасці з месца падзеі – у фотарэпартажы.

9

  25 жніўня ў бібліятэцы № 6 горада над Нёманам выступіла наша калега па СПБ, вядомая дзіцячая пісьменніца Ганна СКАРЖЫНСКАЯ-САВІЦКАЯ. Пазнаёміцца з аўтарам і яе героямі прыйшлі выхаванцы дзіцячага сада № 57. Ганна Іосіфаўна зачытвала ўрыўкі з твораў, распавядала смешныя гісторыі, дзялілася сакрэтам, як ствараюцца кнігі, адкуль бяруцца сюжэты для іх і чым яна захапляецца ў вольны час. Сустрэча была карыснай і пакінула светлыя ўражанні, інфармуе сайт ДУК «ЦБС г. Гродна».

8

КУШЛЯНЫ. Тут, у Музеі-сядзібе класіка беларускай літаратуры, паэта Францішка Багушэвіча 22 жніўня адбыўся адмысловы «Кушлянскі фэст», прысвечаны 135-годдзю легендарнага зборніка «Дудка беларуская». У праграме свята выступілі члены СПБ, паэтэса Ала КЛЕМЯНОК (Смаргонь) і краязнаўца Галіна АНТОНАВА (Смаргонь). Гучалі вершы і гісторыі, звязаныя з постаццю галоўнага героя свята Францішка Багушэвіча, гасцей чакала шмат цікавага, паведамляе Смаргонская раённая газета «Светлы шлях».

7

ГАЗЕТА «ПЕРСПЕКТИВА». «Недавно в соцсетях наткнулся на заметку, полную отчаяния, о том, что вскоре люди совсем перестанут писать и читать книги. Мол, уже сегодня большинство успешно заменяет чтение просмотром фильмов и сериалов, поскольку едва ли не каждое классическое или современное произведение экранизировано ушлыми кинематографистами…». Андрей ТАТУР «Книжный переполох», читаем в рубрике «Мнения».

6

Литературное эхо лета. В дни, когда природа постепенно готовится к смене сезонов, стены областной библиотеки наполнились особенным теплом и уютом. Музыкально-поэтический вечер «Рифмы уходящего лета» стал точкой притяжения для гродненских поэтов и любителей литературы. Праздник дружбы и творчества удался (несмотря на дождливую погоду). Звучали авторские песни, традиционная и экспериментальная поэзия. Вашему вниманию – репортаж ГОНБ им. Е. Карского.

5

ЧАСОПІС «МАЛАДОСЦЬ» # 07/2026. У рубрыцы «Інтэрв’ю» – размова з пісьменніцай рамфанту Кацярынай Насутай (Слонім). У яе каля сямідзесяці выдадзеных кніг і мноства псеўданімаў. Падчас гутаркі яна выкрыла многія міфы пра пісьменнікаў, развеяла арэол таямнічасці вакол канцэпцыі натхнення, дала лайфхакі для барацьбы з негатыўнымі каментарыямі і падзялілася аўтарскім падыходам да стварэння тэкстаў (чытаць фрагмент).

4

СКИДЕЛЬ. В городе-спутнике усилиями нашей коллеги по Союзу писателей Беларуси, поэтессы, публициста, а ещё библиотекаря Тамары Мазур представлены уникальные книжные издания – подарок Скиделю и скидельчанам от Русского дома в Гродно. Встреча с новыми книгами состоялась в рамках традиционного летнего Праздника цветов. Подробности – в фоторепортаже с места события.

3

ГАЗЕТА «ЗАРА НАД НЁМАНАМ». «Вельмі важна для мяне было падкрэсліць кансалідуючую ролю, сацыяльную значнасць мастацкага слова ў няпростым сучасным свеце…». Член СПБ, паэт, публіцыст Дзмітрый РАДЗІВОНЧЫК і яго зборнік літаратурна-крытычных эсэ «Масты і берагі» пра творчасць сучасных пісьменнікаў Гродзеншчыны – у горадзе Масты. Аўтар рэпартажу Наталля ШЭЎЧЫК; яго інтэрнэт-версія – на сайце раённай газеты.

2

ПОЗДРАВЛЯЕМ. Внимание! Опубликован список финалистов XII Международного конкурса лирико-патриотической поэзии имени поэта и воина Игоря Григорьева «Чтобы петь на неистовом свете…» - 2026. Поздравляем с успешным выступлением поэтов из Гродно: Юлию Мельник, Софью Судьину, Игоря Субботина, Никиту Хмельницкого. Список вашему вниманию предлагается на главном сайте СПБ.

1

МАСТЫ. З прэзентацыяй зборніка крытычных эсэ «Масты і берагі» ў райцэнтры выступіў член СПБ, паэт, публіцыст Дзмітрый РАДЗІВОНЧЫК. Сустрэча з мастацкім словам у Мастоўскай раённай бібліятэцы выклікала зацікаўленасць у прадстаўнікоў розных пакаленняў. У мерапрыемстве ўзяла ўдзел кіраўнік Гродзенскага гарадскога літаб’яднання «Надзея», паэтэса Юлія Чамярыс, паведамляе сайт галоўнай кніжніцы раёна.