Апавяданне "КЛАВА"

Клава спяшалася дахаты. Сёння была серада – а па серадах у іх традыцыйны “сеанс сувязі” з дачкой: яны звычайна размаўлялі ў скайпе раз, а калі пашанцуе, то і два – “рэзервовым” днём была нядзеля -- на тыдзень. Яна хацела раней вырвацца з работы – галоўны рэдактар быў у адпачынку, і ніхто асабліва не кантраляваў, каб супрацоўнікі сядзелі “ад званка да званка”. Ды, як на тое, прыйшоў іх даўні няштатны аўтар, які даўно не заглядваў у рэдакцыю. Аказалася, што прычына на тое была вельмі ўважлівая: Іван Кузьміч, ветэран парцы, ездзіў адпачываць у санаторый. І зараз яму не цярпелася падзяліцца сваімі ўражаннямі і навінамі і распытацца пра ўсё, што адбылося за тыя тры тыдні, што яго не было, ў горадзе і ваколіцах.
чытаць

Аповесць "СКРЫЖАВАННІ"

Таццяна спазнялася на важную сустрэчу. Сёння павінна было вырашыцца, падпішуць яны кантракт, які дазваляў яе фірме мець гарантаваны прыбытак як мінімум год, а калі пашанцуе і гэтыя адносіны працягнуцца, то і даўжэй, ці давядзецца шукаць іншы заказ. А гэта столькі марокі, ды і невядома, ці атрымаецца знайсці іншага такога заказчыка... Выехала яна зараней, але на ўлічыла пробкі – і, калі даехала да месца, часу заставалася ўпрытык. І, як назло, ніводнага свабоднага месца на паркоўцы! Яна раз і другі праехала міма стаянкі, спадзеючыся, што нехта ад’едзе – машыны стаялі, як прымарожаныя! І ад’ехаць куды далей, а потым пехатой прайсціся да офіса, часу не ставала: яна і так ужо парушала ўсе магчымыя правілы прыстойнасці.
Частка 1 …чытаць
Частка 2 …чытаць

Апавяданне пра анёла

Ён стаяў на мосце, да болю, на сінявы ў пальцах сціснуўшы парэнчы, і глядзеў уніз, на свінцовую гладзь вады, якая злёгку дрыжэла пад халаднаватымі павевамі асенняга ветру, нібы таксама прагнула цяпла. Калі дрыжыкі воднага люстра на нейкі момант спыняліся, у ім адлюстроўваўся няголены твар у шапцы доўгіх ускудлачаных валасоў – гумка, якой яны былі сцягнуты, недзе згубілася, і цяпер непаслухмяныя пасмы тырчэлі ва ўсе бакі. Брудны, пакамечаны льняны пінжак – ніхто не скажа, што куплены ў самым дарагім сталічным буціку, нясвежая сарочка, запылены, заляпаны граззю яшчэ нядаўна элегантны замш дарагіх туфляў… Няўжо гэты замызганы бомж – ён, Андрэй, некалі лепшы вучань школы, гонар бацькоў, надзея ўніверсітэта, пераможца міжнародных конкурсаў, светлая галава лепшай камп’ютарнай фірмы горада? …чытаць

Чарнобыльски сшытак

Няма сёння не толькі ў краіне, але і ў свеце чалавека, які б не ведаў ці хоць бы не чуў слова “Чарнобыль”. Але ў розных людзей яно выклікае і розныя асацыяцыі. У адных – непрыхаванае раўнадушша: якая мне справа да ўсяго гэтага, калі і сваіх праблем хапае? У другіх – спачуванне да людзей, якіх захапіла сваім крылом бяда, і разам з тым патаемна-радаснае: дзякуй Богу, што нас абмінула. У трэціх жучком-тачыльшчыкам жыве ў сэрцы трывога за родных і блізкіх людзей, якія хоць нейкі час былі ТАМ. Ёсць і чацвёртыя – тысячы, дзесяткі тысяч людзей, для каго Чарнобыль супраць волі і жадання стаў часцінкай лёсу, да якіх, бы нябачнае кляймо, на ўсё жыццё прыпячаталася азначэнне “чарнобылец”. Я – адна з такіх дзесяткаў тысяч. Мой асабісты лёс нічым асаблівым не вызначаецца. Але ў гэтай звыкласці, неадметнасці, падобнасці лёсаў, можа, і хаваецца галоўная трагедыя Чарнобыля? Шчыра кажучы, я доўга вагалася: ці патрэбна абнародаваць гэты вельмі асабісты “чарнобыльскі сшытак”? Прайшло нямала часу, пра Чарнобыль сталі паціху забываць пад нашэсцем многіх іншых трагедый і катастроф. Пра тую аварыю ў свой час было столькі сказана і напісана, такіх разумных і правільных слоў, і так мала ад усяго гэтага карысці... Але, зрэшты, я не збіраюся ўздымаць праблемы, шукаць герояў і вінаватых, патрабаваць, абвінавачваць і заклікаць. Я проста хачу расказаць пра тое, як гэта было са мной і маёй сям’ёю, які след Чарнобыль пакінуў у лёсе звычайнага “маленькага чалавека”. У некага, магчыма, гэты след больш глыбокі, у некага – не такі прыкметны. А ў нас было так...
1.ПЕРШЫЯ ДНI чытаць
2.ПЕРШЫ МЕСЯЦчытаць
3.ЭВАКУАЦЫЯчытаць
4.ПЕРШЫ ГОД І ГАДЫ ПАСЛЯчытаць

Аднавяскоўцы

Вячэра была беднай – як, зрэшты, і снеданне, і абед. Кацярына набрала з бочкі міску перакіслай за зіму капусты, выбрала ківянёй з жару ў кош печаную бульбу – і дзеці тут жа пасаскоквалі з печы, апякаючы рукі, пахапалі, выбіраючы большую, перакідвалі з далоні на далонь, дзьмухалі, каб хутчэй астыла. Голад прыспешваў кожнага. –Пачакалі б крыху, – нязлосна бурчэла на іх маці. – Кішкі папячэце, чарцяняты. На базар не панясу... У імгненне вока апусцелі і кош, і міскі з капустай. Малыя, якія маглі б з’есці яшчэ тры разы па столькі, разумеючы, што на сёння гэта – усё, зноў палезлі на печ – расказваць адзін аднаму страшныя гісторыі пра ведзьмакоў і марыць пра далёкі яшчэ Вялікдзень, калі маці наварыць аўсянага кісялю і пафарбуе кожнаму па яйку, а можа, нават і па два. …чытаць

Пячэнік

Дзень не заладзіўся з самага ранку. Ноччу Сяргей дрэнна спаў: усё мроілася нейкае дурноцце. Прачынаўся, доўга варочаўся, стараўся ўспомніць, што ж снілася – і зноў правальваўся ў цяжкі ліпкі сон. Заснуў толькі пад раніцу. І, калі зазваніў будзільнік, нецярпліва націснуў кнопку -- яшчэ хвіліначку… Калі прахапіўся, да пачатку рабочага дня заставалася пятнаццаць хвілін. Ён спехам нацягнуў учарашнюю кашулю, бо свежых і прасаваных не засталося – у думках чартыхнуўся, што Наташа, жонка, надта ўжо ж забавілася ў вёсцы, магла б і пра мужа падумаць-паклапаціцца, а не толькі пра сваю мамачку… А яму тут усё самому: снеданне, абед, сарочкі чыстыя, шкарпэткі… Да маці яшчэ трэба ў бальніцу заскочыць, бо ўчора не меў часу, а яна тэлефанавала, нешта пільнае хацела сказаць. …чытаць

СПОВЕДЗЬ

Вулляна, сухая і зморшчаная, як печаны яблык, старая, ляжала ў ложку, накрытая дзвюма коўдрамі і час ад часу скаланала хату сухім адзёрлівым кашлем. Прыхварэла яна зусім недарэчы, перад самым святам. Прастудзілася – надоечы бялізну мыла, а паласкаць па старой звычцы пайшла на рэчку. Не ўбераглася, застыла. Вядома, магла б тыя латкі і ўнучка памыць, яна і сварылася потым, плакала нават, што бабка сябе не шкадуе. Ды Вулляне ўсё здаецца, што дзіця так не зробіць, як яна сама. Хоць Кацька даўно ўжо не дзіця, школу заканчвае, і рабіць усё ўмее хутка і спрытна, але бабуля не надта прыспешвае тую яе даросласць, аберагае, як можа: хапіла дзяўчынцы гора за яе невялікі пакуль век. А колькі яшчэ паспытаць давядзецца, калі і яе, бабкі, адзінага ва ўсім свеце роднага чалавека, не стане... Нагаруецца яшчэ, напрацуецца сіраціна. Сёння ўнучка нешта пазнілася са школы, на двары ўжо пачынала шарэць, а яе ўсё не было. Пракашляўшыся, старая чуйна ўслухоўвалася ў гукі, што даносіліся з вуліцы: ці не рыпне іх перакошаная брамка, ці не стукне клямка ў сенцах?...чытаць

ПАМІЖ ДНЁМ І НОЧЧУ

Надзея рыхтавалася да сустрэчы Новага года. Не таму, што хацелася свята, як некалі. Усё гэта даўно мінула, і цяпер адчувалася толькі стома і лёгкі сум: ну вось, і яшчэ адзін год мінуў, і ты яшчэ больш пастарэла… Але гэтая перадсвяточная мітусня з ёлкамі, святочным сталом, падарункамі зацягвала ў свой вір, і яна, як і ўсе, таксама хадзіла па магазінах, выбірала нейкія сувеніры, купляла прысмакі, прыбірала штучнымі бліскаўкамі штучную, як і гэтае свята, ёлку – ад натуральнай адмовілася, як выраслі дзеці. Ці, мусіць, яшчэ раней -- як не стала каму яе выбіраць, прыносіць у дом разам з марозным водарам свежасці і свята, устанаўліваць ва ўсеагульнай радаснай мітусні, затым, як пачнуць асыпацца іголкі, прыбіраць, выносіць…чытаць

ПРА ВАРОНУ І ЛЕБЕДЗЯ (казка для дарослых)

Закахалася Варона ў Лебедзя… Ну што вы адразу ўсміхаецеся? Нібы ў людзей такога не бывае… Ледзь не ў кожнай казцы ці легендзе прынцэсы-каралеўны ляцяць, кідаючы трон і сплаканага бацьку, за каханымі конюхамі-пастухамі. А калі не пускаюць, то і ў вір галавой кідаюцца. Каханне ж -- штука злая: прыходзіць, дазволу не спытаўшы, сацыяльным паходжаннем і анкетнымі дадзенымі абранніка не пацікавіўшыся… Думаеце, толькі людзям гэта ўласціва, жывёлы ці птушкі кахаць не ўмеюць? Яшчэ як умеюць! І нават дрэвы, і кветкі, і пчолкі-матылькі… Але мы не пра іх усіх, мы – пра Варону і Лебедзя.чытаць

КАЛЯДНЫ ВЕЧАР (п'еса)

Дзеянне адбываецца ў доме састарэлых, у пакоі, прыстасаваным для адпачынку пацыентаў. Стаіць некалькі крэслаў, фатэляў, стол, на ім – вазачка са штучнымі кветкамі, ляжыць стос газет. На сцяне вісіць абраз. У куце – стары тэлевізар, які не працуе. На падлозе – выцерты дыван. Недзе гаворыць радыё, перадае навіны. Дыктар чытае: “Сёння хрысціяне католікі ўсяго свету адзначаюць вігілію – вечар перад Ражаством. Яго прынята сустракаць у сям’і, з самым роднымі і блізкімі. У гэты вечар звычайна рыхтуецца спецыяльная вігілійная вячэра, галоўным дзействам якой з’яўляецца ламанне аплаткі усімі, хто сабраўся за сталом – як сімвал найлепшых пажаданняў на новы год, шчырасці і дабра, што пануюць у доме”.....чытаць