БЛОГ АЛЫ КЛЕМЯНОК

З пастулату “Сям’я – ячэйка грамадства” вынікае новая аксіёма: “Без культурнай ячэйкі нельга пабудаваць культурнае грамадства”. Як падтрымліваць у сям’і культуру стасункаў, павагу да бацькоў і продкаў, стварыць спрыяльнае асяроддзе для выхавання дзяцей? Пра гэта напісана шмат трактатаў і твораў навукова-пазнавальнай літаратуры. Але нашы продкі, нават самыя недасведчаныя і неадукаваныя, мелі на ўзбраенні найлепшы сродак – традыцыі. Духоўнае абнішчанне і дэградацыя спасцігалі тых, хто заставаўся без гэтага грунту, на якім узводзіўся будынак сям’і. У эпоху глабалізацыі карэнным чынам мяняюцца эстэтычныя густы і маральныя асновы. На месца страчаных сваіх традыцый прыходзяць чужыя, да таго ж штучна ўведзеныя ў ранг “народных” невядома кім і невядома для чаго. Хэлоўіны, святыя Валянціны маюць права на існаванне, але ці трэба надаваць ім такі статус, які дазваляе гэтым імпартным традыцыям незаўважна разбураць рэшткі народнай этыкі, якая вельмі канкрэтна ўсталёўвала мяжу паміж дазволеным і бессаромным. Можа, нехта бачыць у многіх правілах забабоны. Але ўважлівы погляд на народную культуру высветліць найперш хрысціянскую духоўнасць, багатую таленавітай паэтыкай душы тутэйшага люду.

Замова

art gallery"Сапраўдная мова беларуская ёсць вельмі цікавая, якую нашы навукоўцы павінны старанна вывучыць, таму што яна шмат тлумачыць у рускіх летапісах і філалогіі нашай мовы: яе можна назваць маці вялікарасійскаму маўленню. Гэта, верагодна, тая самая мова, якой гаварылі ў Пскове і Ноўгарадзе пры варагах. Ухіленая своечасова ад уплыву мангалізму і дагэтуль не спазнаўшая ўздзеяння вялікарасійскага маўлення, яна захавала ў многіх адносінах свой старадаўні выгляд і характар і менш пацярпела ад формы польскай мовы, чым думаюць". Гэта выказванне належыць вядомаму расійскаму навукоўцу 19 стагоддзя, гісторыку, перакладчыку, ганароваму члену Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук, дырэктару дэпартамента міністэрства народнай асветы Дзмітрыю Языкаву.. .”...чытаць...

 

 

Пакравы

art galleryПакравы – менавіта так і ніяк інакш называлі мае бабулькі гэта свята. Пазней пачула іншыя назвы: Пакроў, Пакровы. У гады савецкага ваяўнічага атэізму мала хто пра яго згадваў. Толькі па старажытнай традыцыі праваслаўныя людзі сталага веку, якія яго памяталі, ад Пакравоў пачыналі адлічваць зімовы час. Па многіх народных прыкметах лічылася, што пасля 14 кастрычніка зіма закрывае лета, а Бог запячатвае зямлю да вясны. Таму зямлю чапаць больш нельга, усе паляўнічыя работы павінны былі быць завершаны яшчэ да Здзвіжання, а да Пакравоў увесь сабраны ўраджай павінен быць закрыты: “Святы Пакроў накрыў зямлю жоўтым лістом, маладым сняжком, ваду лёдам, пчалу мёдам, рыбу луской, дрэва карой, птаху пяром, дзеўку чапцом.”...чытаць...

 

 

СВЯТЫ ВЕЧАР

art galleryПра жывучасць народных традыцый сведчыць той факт, што яшчэ 160 гадоў таму ў сваіх фантастычных апавяданнях пра Беларусь, вядомых пад назвай “Шляхціц Завальня”, пісьменнік Ян Баршчэўскі наракаў на тое, што “раней святых абрадаў трымаліся ва ўсіх дамах павета. Сёння ўжо не тое!” Тым не менш, са стагоддзя ў стагоддзе і ў новае тысячагоддзе прасачыліся гэтыя абрады. Куцця – вельмі сямейнае свята, магчымасць сабрацца ўсім разам, нават калі дырослыя дзеці і ўнукі жывуць далёка ад бацькоўскага “гнязда”...чытаць...

 

 

КАЛЯДЫ

art galleryСамае значнае хрысціянскае свята, прымеркаванае да дня нараджэння Ісуса Хрыста, называецца ў беларусаў, як католікаў, так і праваслаўных, Каляды. Calenda (календа) - назва першага дня кожнага месяца ў рымлян. У перакладзе з лацінскай мовы гэта слова яшчэ азначае “пачатак”. Сапраўды, з нараджэннем Хрыста пачалася новая эра чалавецтва. Ды і ў выдадзеным у Маскве яшчэ ў 1953 годзе «Русско-белорусском словаре» слова «рождество» перакладаецца не інакш як «каляды», таму няма падстаў сумнявацца ў правільнасці назвы па-беларуску гэтага свята.....чытаць...

 

 

ЯК Я ВЯСНУ ГУКАЛА

art galleryДакладней было б назваць гэту публікацыю “Як я зіму праганяла”. Столькі дзесяцігоддзяў праляцела з той пары, а гэты момант майго ранняга дзяцінства яскрава ўрэзаўся ў памяць. Варта толькі пачуць ці прачытаць слова “грамніцы”, і ўспамінаецца заснежаны яблыневы сад, паркан у шапцы-наледзі набок, дзядулева хата, невялічкае акенца, настолькі невялічкае, што я і сёння не магу ўявіць, як у яго межах умясціліся твары ўсіх тагачасных жыхароў дома: дзядулі, бабулі, мамы, таты, дзядзькі Сяргея, дзядзькі Сашы, маіх стрыечных братоў і сёстраў? Гэты калектыўны партрэт, занатаваны недзе ў мазжачку, для мяне як найкаштоўны рарытэт, ці не самае першае ўсведамленне сябе на гэтым свеце......чытаць...

 

 

ЗВЕСТАВАННЕ

art galleryУ нашых мясцінах вядомы чатыры гадавыя святы, падчас якіх катэгарычна забаранялася рабіць якую-небудзь справу. Гэтыя дні прысвячалі Богу, людзі маліліся ў храмах, а дома святкавалі і адпачывалі. На Каляды, Дабравешчанне (Звеставанне), Вялікдзень і Сёмуху не падмяталі і не мылі падлогу ў хаце, не палілі ў печы, не гатавалі есці ні сабе, ні жывёле. Яду рыхтавалі загадзя, загадзя прыбіралі і вычышчалі ў пакоях. Засцерагальным сродкам ад бруду, што з чаравікамі ўсё ж прыносіўся ў дом, было насціланне на падлогу яловых лапак на Каляды, а на Сёмуху лістоў явара.....чытаць...

 

 

БАБУЛІНА НАВУКА

art galleryТрадыцыі не ўзнікаюць на пустым месцы. У кожнай з іх свае карані, свой, калі так можна выказацца, гістарычны шлях. А што да сямейных традыцый, то яны абумоўлены канфесійнай, нацыянальнай, сацыяльнай прыналежнасцю носьбітаў. Пары, якія пабраліся шлюбам, не звяртаючы ўвагу на свае адметнасці, усё ж шукаюць прыкметы аднолькавасці, бо на супярэчнасцях пабудаваць грунтоўны падмурак сямейных стасункаў нельга. Можна толькі на ідэнтычнасці маральных прынцыпаў і культурна-гістарычнага вопыту папярэдніх пакаленняў. Відаць, мелі рацыю нашы прашчуры, якія не ўхвалялі рызыкоўны выбар і асцерагаліся жаніць сына ці выдаваць замуж дачку за іншаверцаў, чужаземцаў, выхадцаў з рызыкоўных сацыяльных слаёў. Як казала мая бабуля, які род, такі і плод. А калі пра род нічога невядома, ці вядома мала, то і небяспека большая для такога шлюбу.....чытаць...

 

 

МАСЛЕНІЦА

art galleryВа ўсіх славянскіх народаў самым вяселым было свята Масленіца (Масленка, Сырная сядміца, Запусты). На Беларусі Масленіца не такая разгульная, як у Расіі, але таксама даволі вясёлая. У нас яе ўсё ж часцей называлі Запусты. Гэта своеасаблівая падрыхтоўка да Вялікага посту. У стражытныя часы хрысціяне вельмі адказна пасціліся, прычым не толькі абмяжоўваючы сябе ў ежы, але стрымліваючыся ў паводзінах. Таму перад Вялікім пастом моладзі прадастаўлялася магчымасць павесяліцца, а ўсім хрысціянам памірыцца, дараваць крыўды, падрыхтавацца да пакаяннага шляху....чытаць...

 

 

ЧАМУ МЯНЕ Ў ЖАЧКІ НЕ ПУСКАЛІ

art galleryВялікдзень асабіста для мяне – гэта найперш пах булак. Маміных – з карыцай і павідлам, бабуліных – маласалоджаных “без нічога”. І хоць галоўны “брэнд” свята – менавіта чырвонае яйка - памяць захавала разнастайнасць колераў і ўпрыгожванняў пісанак. Вынаходлівыя гаспадыні прыдумвалі розныя хітрыкі, каб стварыць сапраўдны шэдэўр: перад тым, як варыць яйкі ў настоі цыбульнага шалупіння наносілі на іх воск або налеплівалі лісцейкі пятрушкі, іншай першай зеляніны, шчыльна “запакаваўшы” ў старую капронавую панчоху. Самыя яркія і прыгожыя пісанкі былі заўжды ў католікаў, якія мелі на той час сувязі з Польшчай, адкуль ім прысылалі харчовыя фарбы і розныя налепкі.....чытаць...

 

 

РАДАЎНІЦА

art galleryНа дзявяты дзень пасля Вялікадня хрысціяне сустракаюць Радаўніцу – свята ўшанавання памерлых. Вернікі прыходзяць на прыведзеныя ў парадак напярэдадні магілы родных і блізкіх, каб падзяліцца радаснай весткай аб уваскрослым Ісусе. Спрадвеку склаліся адметныя рысы і асаблівасці гэтага дня, пра які прымаўка кажа наступнае: “На Радаўніцу да абеду пашуць, у абед плачуць, а пасля абеду скачуць”. Гаспадыні рыхтавалі спецыяльныя рытуальныя стравы, з якімі потым усёй сям’ёй ішлі на могілкі.....чытаць...

 

 

КУПАЛЛЕ

art galleryУ маім родным Маладзечне і яго ваколіцах, колькі я памятаю, заўжды святкавалі Купалле. Нарыхтоўкай “паліва” для вогнішчаў займаліся пераважна падлеткі і дзеці. Хаця і дарослыя цягнулі розны хлам, непатрэбныя рэчы. Надвячоркам паступова ў розных канцах горада ўздымаліся дымы, а з наступленнем ночы высокія языкі полымя шугалі ажно да неба. Назаўтра горад патанаў у смогу, ад якога ажно пяршыла ў горле. А народ абмяркоўваў, чыё вогнішча было найбольшым і гарэла найдаўжэй. ....чытаць...

 

 

БОГ НЕ ЛЮБІЦЬ САМОТНЫХ

art galleryНядаўна ў гутарцы з матушкай Валянцінай Рэзановіч закранулі далікатную тэму чалавечых пачуццяў. З пэўнай доляй суму канстатавалі, што многія пачуцці абясцэньваюцца, а самае крыўднае, што людзі развучыліся радавацца. Развучыліся шчыра, адкрыта, бескарысліва дзяліцца шчасцем і дзяліць радасць сваіх блізкіх і родных. Іншы раз даходзіць да абсурду: баючыся сурокаў, пра маючае адбыцца вяселле расказваюць у апошні момант, а некаторыя маладыя таты і мамы баяцца паказаць нованароджанае дзіцятка бабулям і дзядулям, каб не ўрачы яго.....чытаць...

 

 

Ад Спаса да Спажы

art galleryА Макрына - у каралях чырвоных, у туфлях атласных, у сукенцы сіняй - ідзе да ракі. Як галіна вярбы гнуткая. У правай руцэ ў яе вузельчык з жытнімі ды пшанічнымі каласкамі. Вось яна ля вады спыняецца. Развязвае вузел, кідае ў раку каласкі. На беразе застаюцца атласныя туфлікі, каралі. Уваходзіць у ваду рачную Макрына. "Расступіся і сыдзіся вада, адступі, сухая бяда, ад поля, ад зямелькі ўзаранай, ад падворка, ад хлебнага кораня...чытаць...

 

 

АДКУЛЬ ТРУТНІ ПАЙШЛІ

art galleryБыло гэта так даўно, што не памятаў нават прадзед майго прашчура ўсіх падрабязнасцей падзеі. У тыя далёкія часы пчолкі жылі парамі, накшталт птушак. Ранняй вясной, калі вярталіся з выраю пералётныя птушкі, прачыналіся пасля доўгай зімы і пчолкі. Яны пачыналі чысціць свае домікі, назапашвалі каштоўны нектар, адкладвалі лічынкі, з якіх потым выводзіліся іх дзеткі. І ўсё было б добра, калі б не здарылася няшчасце з адной пчалінай парай. Пачатак быў рамантычны і прыгожы. Пчолкі Мая і Труцень адгулялі вяселле, пабудавалі вулей, пачалі назапашваць нектар і даглядаць за лічынкамі. Маладая і нявопытная Мая вельмі хацела вызначыцца сярод сваіх сябровак - у яе было адкладзена найбольш лічынак. Хутка з іх вывеліся дзеткі. Мая вельмі старалася, вельмі шмат працавала, даглядала немаўлят, карміла іх, чысціла ячэйкі, насіла ваду і нектар у вулей.....чытаць...