Блог Алы Клемянок

 

 

Вяртанне рукапісаў, якія не гараць

 

Мінулым летам давялося падарожнічаць водным шляхам па Віліі. На Астравеччыне, у сакральным старажытным Дубку ля драўлянага касцёла нехта згадаў пра слынную дачку колішняга тутэйшага графа Гюнтэра Габрыэлю Пузыню і яе духоўныя вершы, а яшчэ пра тое, што рэзідэнцыя землеўладальніка і рамантычнае летняе сховішча Габрыэлі – Патуліна, недалёка, літ аральна ў парукіламетрах уніз па цячэнні ракі. З таго часу думка наведаць гістарычныя мясціны не пакідала мяне. Здзейсніць задуму ўдалося толькі напрыканцы восені.

.

Начныя прымаразкі не на жарты сцялі зямлю і ператварылі ў шкло невялікія лужыны. Халоднае паветра ўтрымлівала пах дыму і прэлай лістоты. Асабліва востра адчуваўся гэты пах у Дабраўлянскім парку. Пераходзім маленькі драўляны масток на месцы вялікага мураванага, што быў адначасова парадным уездам на сядзібу графа Гюнтара. Калісці тут быў культурны цэнтр краю. А сѐння запусценне. Дрэвы скінулі долу свае летнія строі і пад імі цяжка знайсці рэшткі колішняй сядзібы слыннага графа. Нават лядоўню, пра якую не так даўно апавядаў самы знакаміты Дылетант-вандроўнік, мы так і не знайшлі ў бураломе паросшым кустоўем. Абмялелыя ставы ды каналы адлюстроўвалі ў сваіх цёмных водах прысады і пакрытыя імхом старыя дрэвы парка, які 200 гадоў таму поўніўся свецкім жыццём, галасамі слынных гасцей, разам з шыкоўным палацам і ўсёй сядзібай натхняў мастакоў, музыкантаў і пісьменнікаў. Многія з іх лічылі за гонар пакінуць у галерэі графа свае карціны і гравюры, а ў бібліятэцы - творы, рукапісы, экслібрысы...

.... чытаць далей

.